ААТ «Агракамбінат Бабруйскі»: жніво набірае абароты

ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» першым у раёне прыступіў да ўборкі хлябоў. У гэтую кампанію сельгаспрадпрыемству неабходна ўбраць (з грэчкай) 3100 гектараў збажыны і зернебабовых, у тым ліку азімага ячменю 1080 га, трыцікале 800 га, азімага жыта 250 га, зернебабовых 50 га.
Пачалі традыцыйна з азімага ячменю. На абмалочванне расліны выйшлі адразу пяццю камбайнамі, з якіх чатыры экіпажы — непасрэдна гаспадаркі (кіравалі машынамі Дзмітрый Кунец, Віталь Баранаў, Вадзім Красімаў і Ігар Шыла), а таксама адзін — механізаванага атрада ЗАТ «БНБК-АГРА Бабруйск» (за штурвалам камбайна — Руслан Рудзянок). Перавозку зерня ажыццяўляюць МАЗамі з прычэпамі, за вадзіцеляў — Яўген Юрчанка і Міхаіл Бузак.
Скончыўшы перад апоўднем убіраць ячменнае поле ля в. Масты, усім атрадам перабраліся на такое ж у ваколіцах Дойнічава. На запытанне, ці дастаткова гаспадарцы тэхнікі і людзей, каб своечасова і якасна сабраць каштоўны ўраджай, дырэктар Міхаіл Барадзін адказвае з філасофскім падтэкстам: «Тэхнікі ніколі не бывае дастаткова. Але, упэўнены, мы справімся — убярэм збажыну своечасова, у максімальна сціслы тэрмін. Абавязкова выканаем дзяржзаказ. Людзі на жніво настроены сур’ёзна, па-баявому. Таму ўсё ў нас павінна быць добра», — сказаў ён.






Міхаіл Барадзін і галоўны эканаміст Алена Рыбчанка



Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.