Темы

У ААТ “Неўскі-Агра” нарыхтоўваюць сянаж і сена

У ААТ “Неўскі-Агра” нарыхтоўваюць сянаж і сена

Корманарыхтоўчая кампанія ў раёне набірае абароты. Ачышчаныя, падрыхтаваныя пасля зімоўкі сянажныя траншэі ізноў напаўняюцца сакавітай зялёнай масай. Частка яе занатоўваецца ў рулоны. То тут то там можна бачыць і спрэсаванае сена.

У ААТ “Неўскі-Агра” кампанія па нарыхтоўцы травянога корму развярнулася шырокім фронтам і ў прамым, і ў пераносным сэнсах. Побач з аграгарадком Кавалі, дзе днямі падкасілі пашу, у панядзелак (дзень нашага наведвання гаспадаркі) працаваў кормаўборачны камбайн
КВК-800 пад упраўленнем Аркадзя Алісеенкі. Вопытнаму хлебаробу дапамагаў, пераймаючы дэталі механізатарскай справы, дэбютант у гэтым Іван Паслядовіч. Перавозку зялёнай масы ад камбайна ажыццяўлялі Мікалай Крусір на МАЗе і Аляксандр Кушавараў на трактары МТЗ-3022 з прычэпам. Таксама на гэтай рабоце былі задзейнічаны Міхаіл Міхалёнак і Міхаіл Якаўлеў.
Непасрэдна касьбой займаліся Леанід Шкра­дзюк — непадалёк ад в. Постраш, і Валерый Вавула — у ваколіцах Сімгаравічаў. У першым выпадку травастой прызначаўся для здрабнення на зялёную масу, сянаж, у другім — на сена. Прыемна было назіраць, як, імкліва рухаючыся па сенажаці, высокавытворчы агрэгат Валерыя Васільевіча — трактар МТЗ-3522 з касілкай КМР-9 (ім механізатар запраўляе чацвёрты сезон) — упэўнена пакідаў пасля сябе шырокія палосы пакосаў.
— Нам бы тэхнікі паболей, а трава сёлета нарасла, што трэба, — падзяліўся клопатамі летняга дня галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Мельнік. І заўважыў, што вельмі любіць такую пару: спраў шмат, людзі задзейнічаны, усюды кіпіць работа і бачны яе вынік.
План на сёлетнюю корманарыхтоўку ў ААТ “Неўскі-Агра”, як заўжды, унушальны — 15 000 тон сенажу, звыш 1250 тон сена і 20 000 тон сіласу. З іх нарыхтавана пакуль небагата (па дадзеных на раніцу ўчарашняга дня мелася 1490 тон сенажу, спрэсавана 160 тон сена), але ж і работы ў гэтым накірунку наперадзе шмат.
— Працуем. Крыху замінка выйшла ў сувязі з дажджамі, але ж і гэта імкнемся прадугледзець — стараемся падбудавацца пад надвор’е. Разумеем — работу гэтую трэба рабіць, корм нарыхтоўваць у любой сітуацыі. І пакуль, здаецца, атрымоўваецца, — адзначыў дырэктар ААТ “Неўскі-Агра” Міхаіл Стрыжэўскі, якога таксама засталі на сенажаці.
Зрэшты, травянога корму ў гаспадарцы засталося яшчэ і леташняга — 5 траншэй сіласу і дзве — сенажу, яго статку і прапаноўваюць.
Адначасова з корманарыхтоўкай у гаспадарцы займаюцца хімпраполкай кукурузы (пасевы радуюць вока раўнюткімі радамі), а хутка возьмуцца за яе падкормку. Праводзяць высейванне адналетнікаў — на гэтай рабоце заняты Юрый Канаплёў, падвозку насення на поле ажыццяўляе Анатоль Пялешка.

Корманарыхтоўка — асноўны клопат хлебаробаў на гэтую пару, заняты ў кампаніі ўсе без выключэння сельгасарганізацыі.
У цэлым па раёне, па дадзеных Бабруйскага райсельгасхарчу на 4 чэрвеня, сенажу нарыхтавана
22 657 тон або 24% ад плану, сена — 422 тоны ці 5% ад патрэбы. Найбольш актыўнымі тэмпамі вя­дзецца корманарыхтоўка ў СВК “Гігант”, дзе сенажу ўжо маецца 63% (9650 тон) ад неабходнага аб’ёму, сена — 12% або 160 тон. Нядрэнныя тэмпы сяўбы таксама ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — сенажу ў гаспадарцы нарыхтавана больш за чвэрць ад неабходнага. У ліку іншых работ на гэтую пару — хімпраполкі кукурузы, грэчкі, бульбы, падкормка кукурузы, сяўба адналетняй травы і мнагалетнікаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем