Темы

У ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” заняты нарыхтоўкай сенажу

У ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” заняты нарыхтоўкай сенажу

Корманарыхтоўчая кампанія ў раёне працягваецца. Сёння ў нашым аб’ектыве — нарыхтоўка сенажу ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, дзе карэспандэнты газеты пабылі ў чацвер.

Надвор’е апошніх дзён не скупілася на дажджы, таму не дзіўна, што побач з корманарыхтоўчай тэхнікай на нізіннай сенажаці паблізу в. Емяльянаў Мост для падстрахоўкі дзяжурыў і высокавытворчы трактар Беларус-3022. На запытанне, ці спатрэбіліся паслугі буксіра сёння, яго кіроўца Міхаіл Забродскі толькі павёў рукой — то тут, то там з-пад пакосаў выдаваліся свежыя сляды ўзрушанага чарназёму.

Між тым, парадак работ на сенажаці не быў парушаны. Раз за разам да кормаўборачных камбайнаў, якімі запраўлялі Уладзімір Аляшкевіч (КВК-800) і Дзмітрый Гаварушка (Палессе-УС), пад’язджала прызначаная для перавозкі правяленай травяной масы тэхніка, у асноўным трактары з прычэпамі. Гэтак жа рупліва перавозчыкі пакідалі сенажаць — дастаўлялі сакавіты ўраджай на тэрыторыю малочна-таварнай фермы Емяльянава Маста, дзе ў гэты дзень закладвалася сянажная траншэя.

— Гэта чацвёртая па ліку траншэя. Усяго ж сенажу для патрэб сельгаспрадпрыемства неабходна пакласці 17 з паловай тысяч тон і каля паўтары тысячы тон нарыхтаваць сена. Працуем пакуль з сенажом, заклалі 5860 тон ці трэць ад патрэбы. Пры магчымасці — адсутнасці дажджоў — возьмемся і за сена, — заўважыў галоўны аграном “Агракамбіната Бабруйскі” Сяргей Гаўрыленка.

Трава, па словах Сяргея Іванавіча, сёлета ўрадзіла, цяпер галоўная задача — яе своечасова ўбраць. Дзеля гэтага агракамбінат выкарыстоўвае таксама і дапамогу механізаванага атрада “БНБК-АГРА Бабруйск”. У дзень нашага наведвання на сенажаці працавала некалькі адзінак іх тэхнікі.

Уладзімір Альховік

***

Міхаіл Забродскі

***

Мікалай Астаповіч  

***

Сяргей Чабан

Пакосы на сенажаці пракладваў Міхаіл Лаўрыновіч. Тэхнікай для перавозкі кіравалі механізатары Мікалай Астаповіч, Уладзімір Альховік, Сяргей Чабан. Людзі “Агракамбіната Бабруйскі”, як і кожны, хто задзейнічаны ў гэтыя дні на корманарыхтоўцы, усведамляюць важкасць сваіх задач і абавязкаў — вынікі жывёлагадоўлі наўпрост уплываюць на фінансавы стан сельгаспрадпрыемства і заробкі працаўнікоў. Гаспадарка ў сваю чаргу паклапацілася пра ўмовы працы земляробаў: тыя ж абеды на сенажаць дастаўляюцца своечасова, іх якасцю механізатары задаволены.     

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем