Темы

На базе СВК “Гігант” прайшоў рэспубліканскі семінар

На базе СВК “Гігант” прайшоў рэспубліканскі семінар

Рэспубліканскі семінар на тэму “Асаблівасці тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых раслін гатункаў айчыннай селекцыі” прайшоў сёння на базе СВК “Гігант”. Удзел у яго рабоце прынялі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, НАН Беларусі, рэспубліканскага аб’яднання “Белнасенне”, Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін, Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове гатункаў раслін, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, кіраўнікі і спецыялісты элітгаспадарак краіны. 

Пасля азнаямлення з развіццём раслінаводчай галіны раёна і непасрэдна СВК “Гігант” (распавялі першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Каўранін і старшыня СВК “Гігант” Васіль Жук) удзельнікі семінара наведалі палі “Гіганта”: насеннікаў мнагалетніх траў, а таксама азімых рапсу і трыцікале, перазалужвання мнагалетнікаў бульбяное поле. Заслухалі даклады галоўнага агранома гаспадаркі Уладзіміра Залужнага і намесніка старшыні Аляксандра Парахневіча пра асаблівасці вырошчвання, догляд дадзеных раслін.

— Задача, пастаўленая намі ў рамках семінара, — паглядзець на землях гаспадаркі, як сябе адчуваюць беларускія гатункі — насеннегадоўчыя пасевы, а таксама ў вырошчванні. Прычым, не на вопытных участках інстытута, сортавыпрабоўчай станцыі, а менавіта ў гаспадарках, якія гэтым маштабна займаюцца, у звычайных эканамічных умовах. Чаму для мерапрыемства выбралі “Гігант”? Таму што гэта адно з вядучых сельгаспрадпрыемстваў краіны ў вобласці насенневодства. Традыцыі, вопыт, максімальнае выкананне тэхналогій дазваляюць атрымліваць тут якасны, запатрабаваны насенны матэрыял, — адзначыў начальнік Галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Мікалай Лешык.  

Падчас плянарнага пасяджэння, якое прайшло ў СДК аг. Міхалёва, былі абмеркаваны праблемныя пытанні, звязаныя з нарыхтоўкай насення мнагалетнікаў. Увага ўдзельнікаў была засяроджана на павелічэнні долі гатункаў і гібрыдаў сельскагаспадарчых раслін айчыннай селекцыі ў агульных пасевах сельгаскультур у рэспубліцы, на сучасных іх гатунках, уключаных у Дзяржаўны рэестр, на навінках гатункаў беларускай селекцыі па збожжавых культурах, асаблівасцях тэхналогіі іх вырошчвання. Не абыйшлі тэму патанення кошту насення сельгаскультур. Абмяняліся меркаваннямі па звязаных з тэмай пытаннях, паставілі задачы на перспектыву.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем