Темы

Бабруйскі раён наведаў мітрапаліт Веніямін

Бабруйскі раён наведаў мітрапаліт Веніямін

Надоўга запомніцца сённяшні дзень прыхаджанам храма Святой Жываначальнай Тройцы ў вёсцы Туркі ды іншым жыхарам Бабруйскага раёна: у трэці дзень прастольнага свята Тройцы царкву наведаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін.

Мітрапаліт Веніямін узначаліў Боскую літургію. Звярнуўшыся да прыхаджан, падзякаваў праваслаўным вернікам за тое, што ушанавалі прастольнае свята — сем’ямі прыйшлі ў храм. Нагадаў аб бязмежнай божай ласцы, аб вялікай сіле божага слова, аб ачышчэнні, станоўчым пераўвасабленні, натхненні, якое дае чалавеку наведванне храма. Ён падзякаваў іераманаху Елісею, настаяцелю царквы ў Турках, за ўтрыманне яе ў належным стане, прыхаджанам — за выдатную падрыхтоўку да святочнага богаслужэння. Прыняўшы ўдзел у мерапрыемствах да дня вёскі, выказаў словы падзякі старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандру Сухадольскаму за тое, што ў раёне падтрымліваецца адраджэнне колішняй традыцыі — збірацца на прастольныя святы талакой: наведаць храм, сустрэцца з роднымі, набыць неабходнае. Кіраўнік раёна ў сваю чаргу падзякаваў мітрапаліту за радасць, якую прынёс вяскоўцам яго прыезд. Жыхарам Туркоў і гасцям свята пажадаў здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах.   

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Ирина Старовойтова встретилась с коллективом «Птицефабрики «Вишневка»

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

На сайте «Белавиа» появилась возможность возврата билета онлайн 

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента 

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Минздрав дополнил перечни противопоказаний для пристегивания пассажиров и водителей ремнями безопасности

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Банковские карточки могут не работать в Беларуси в ночь на 11 сентября

10 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

5-я часть проекта «Трыбуны працы» «Ад падзела да адзінства»

10 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем