Темы

Сёння на базе Бабруйскага лясгасу працягнуў работу рэспубліканскі семінар па ахове працы

Сёння на базе Бабруйскага лясгасу працягнуў работу рэспубліканскі семінар па ахове працы

У другі дзень семінара яго ўдзельнікі пазнаёміліся з арганізацыяй работы па ахове працы ў Бабруйскім лясгасе (даклады пра гэта зрабілі дырэктар установы Андрэй Цвірко і старшыня прафкама “пярвічкі” Наталля Нікітка), пабывалі з экскурсіяй у памяшканні, прызначаным для мэт навучання работнікаў правілам бяспекі на вытворчасці, абмяняліся меркаваннямі на гэты конт.

Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Часлава Гоева засяродзіла ўвагу на шэрагу актуальных для галіны пытанняў, у тым ліку забяспечанасці вальшчыкаў лесу спецадзеннем, якое б не замінала рабоце ў спякоту. Такое спецадзенне, як было адзначана, у плане распрацоўкі і стане дадаткам да таго, што ўжо маецца.

Падчас плянарнага пасяджэння галоўны тэхнічны інспектар працы Савета ФПБ Павел Манько распавёў аб рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы. Галоўны тэхнічны інспектар працы Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Павел Дземянцей — аб грамадскім кантролі ў арганізацыях галіновага прафсаюза.

Удзельнікі абмяняліся вопытам узаемадзеяння прафсаюзаў з наймальнікамі па арганізацыі грамадскага кантролю на працоўных месцах, з тым, каб лепшы — укараніць у сябе.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Состоялось очередное заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения Бобруйского района

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

В ОАО «Невский-Агро» говорили о значении Дня народного единства

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вопросы профилактики производственного травматизма обсудили в Бобруйском районе

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Ирина Старовойтова встретилась с коллективом «Птицефабрики «Вишневка»

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

На сайте «Белавиа» появилась возможность возврата билета онлайн 

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента 

10 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем