Школьнікам і іх бацькам нагадваюць правілы бяспечнага лета

Рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства “Клопат”, накіраванае на папярэджанне правапарушэнняў у падлеткавым асяродку, праходзіць у Беларусі з 1 мая да 1 кастрычніка. У яго межах і напярэдадні летніх канікулаў інспекцыя па справах непаўналетніх Бабруйскага РАУС ладзіць размовы з навучэнцамі раённых школ на тэмы бяспечных паводзін.
Адпаведная сустрэча прайшла днямі ў У Туголіцкай сярэдняй школе. Інспектар па справах непаўналетніх Кацярына Лазуткіна распавяла хлопчыкам і дзяўчынкам, як сябе паводзіць, каб не стаць ахвяраю вады, агню, дарожна-транспартнага здарэння і інш.
Бацькам жа школьнікаў інспектар нагадвае сур’ёзна падыйсці да арганізацыі вольнага часу непаўналетніх улетку, што папярэдзіць неабдуманыя ўчынкі апошніх, прадухіліць іх небяспечныя паводзіны, забяспечыць дзецям цікавы адпачынак, а дарослых засцеражэ ад непрыемнасцяў.

Алена КАРПЕНКА.