Працоўнае лета павінна быць бяспечным

Набліжаюцца летнія канікулы. Для старэйшых школьнікаў гэта не толькі адпачынак, але і добрая магчымасць папрацаваць, зарабіць грошай. Стварыць апошняе для юнакоў і дзяўчат — задача, вырашэннем якой актыўна займаецца РК ГА “БРСМ” сумесна з раённай выканаўчай уладай. З гэтай нагоды сёння ў райвыканкаме працаваў аператыўны штаб для каардынацыі і кантролю дзейнасці студэнцкіх атрадаў.
Узначаліла пасяджэнне намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко. Удзел прынялі прадстаўнікі бакоў, якія накіроўваюць і прымаюць студатрады, прадстаўнікі аховы здароўя, санітарнай службы.
Члены штаба абмеркавалі арганізацыю работы студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Бабруйскага раёна, узгаднілі прыкладныя тэрміны пачатку работы атрадаў у летні перыяд (першы атрад плануе прыступіць да працоўных абавязкаў ужо ў другой дэкадзе чэрвеня), а таксама ўзгадненне патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь падчас арганізацыі работы атрадаў.
— Пры арганізацыі работы студэнцкіх атрадаў варта ўлічыць пажаданні ўсіх нашых школьнікаў, якія выкажуць патрэбу ў працы, — адзначыла Таццяна Варанко. — Пры гэтым надзвычай важна, каб праца навучэнцаў была бяспечнай, для гэтага трэба зрабіць усё неабходнае.


Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.