Темы

На Бабруйшчыне прайшло пасяджэнне прэзідыума абласнога аб’яднання прафсаюзаў

На Бабруйшчыне прайшло пасяджэнне прэзідыума абласнога аб’яднання прафсаюзаў

Выязное пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў з удзелам старшыні аб’яднання Уладзіміра Цумарава і сакратара па міжнароднай рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ганны Варфаламеевай прайшло на Бабруйшчыне сёння.

Асноўная тэма пасяджэння — калектыўныя дамовы. Лідары прафсаюзнага руху Магілёўшчыны, сярод якіх старшыні галіновых, раённых і гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў, пазнаёміліся з дзеяннем “мясцовых канстытуцый”: дадатковымі ільготамі, якія яны прадугледжваюць па паляпшэнні ўмоў працы і адпачынку працоўных на такіх значных прадпрыемствах Прыбярэзінскага краю як Бабруйскі лясгас і ААТ “Белшына”.

— Выкананне калектыўна-дагаварной дзейнасці на прадпрыемстве — у інтарэсах і членаў прафсаюзнай арганізацыі, і самога прадпрыемства, — адзначыў Уладзімір Цумараў, заўважыўшы, што на прадпрыемствах, дзе пабывалі ўдзельнікі пасяджэння, такія адносіны ўжо трывала выбудаваны. Задача — перадавы вопыт пераняць і ў бліжэйшыя тэрміны ўкараніць у сваіх рэгіёнах, сваіх пярвічных прафсаюзных арганізацыях.  

Па словах Ганны Варфаламеевай, калектыўныя дамовы павінны быць у кожнай арганізацыі і на кожным прадпрыемстве — як матывацыя прафсаюзнага членства і як абарона правоў людзей. “Ёсць Генеральнае пагадненне, ёсць тарыфнае пагадненне па кожнай галіне, і ёсць Калектыўная дамова на кожным прадпрыемстве. Старшыня прафсаюзнага камітэта і кіраўнік прадпрыемства павінны знайсці кропкі сутыкнення, магчымасці  для паляпшэння дабрабыту людзей, якія ствараюць даход гэтага прадпрыемства, — адзначыла сакратар па міжнароднай рабоце ФПБ.

Члены выязнога пасяджэння наведалі таксама гандлёвую пляцоўку Бабруйскага лясгасу “Лясны домік” і ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне — усклалі кветкі да брацкай магілы “Вечны агонь” у Бабруйску.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Состоялось очередное заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения Бобруйского района

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

В ОАО «Невский-Агро» говорили о значении Дня народного единства

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вопросы профилактики производственного травматизма обсудили в Бобруйском районе

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Ирина Старовойтова встретилась с коллективом «Птицефабрики «Вишневка»

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

На сайте «Белавиа» появилась возможность возврата билета онлайн 

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента 

10 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем