Меліяратараў павіншавалі з надыходзячым святам

2 чэрвеня — прафесійнае свята людзей, чыя праца накіравана на павелічэнне эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў. Праца напружаная, нялёгкая, звязаная з няпростымі ўмовамі. Таму тым болей прыемна, што напярэдадні святочнай даты работнікаў ААТ “ПМК-84 Водбуд” у Бабруйскім раёне традыцыйна не пакінулі без увагі.
Урачыстасць, якая сабрала сёння ў адміністрацыйнай пабудове арганізацыі большасць калектыву ПМК, прайшла з удзелам старшыні Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталія Сідзюка і старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Чырвоны харчавік”, в. а. старшыні раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Таццяны Аўтамонавай. Прадстаўнікі прафсаюзаў падзякавалі меліяратарам за працу, пажадалі ім і іх сем’ям здароўя і дабрабыту, арганізацыі — эканамічнай стабільнасці і развіцця, а таксама ўручылі ўзнагароды.
Так, машыністу экскаватара Сяргею Мігасу за значны ўнёсак у развіццё меліяратыўнай галіны аб’яўлена Удзячнасць Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта.
Граматы прэзідыума Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і актыўны ўдзел у прафсаюзнай дзейнасці атрымалі галоўны інжынер Аляксей Братчэня і інжынер Анастасія Садоўская. Удзячнасці раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК аб’яўлены інжынеру-механіку Дзмітрыю Садомаву, галоўнаму механіку Аруту Мелканяну і майстру Аляксею Яруце.
Шмат работнікаў арганізацыі за плённую працу былі адзначаны дырэктарам “ПМК-84 Водбуд” Дзмітрыем Бязручкіным, а найлепшыя з іх заўтра будуць прымаць віншаванні ад абласнога кіраўніцтва галіны.
















Фота Алены КАРПЕНКІ.