Темы

Ветэраны далучыліся да месячніка па добраўпарадкаванні зямлі

Ветэраны далучыліся да месячніка па добраўпарадкаванні зямлі

Зрабіць родны куток больш чыстым — такую мэту паставілі сабе жыхары аг. Гарбацэвічы, члены мясцовай пярвічнай ветэранскай арганізацыі, калі выйшлі на ўборку ляснога масіву паблізу клубнай установы аграгарадка. Падтрымалі ініцыятыву, далучыўшыся да месячніка па навядзенні парадку, таксама работнікі сельвыканкама і сельскага Дома культуры.

— Асноўную ўвагу скіравалі на сцяжынку, якая актыўна выкарыстоўваецца вяскоўцамі. Смецця паўз яе за зіму сабралася нямала, з ім і вялі барацьбу, — з усмешкай заўважае старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў Гарбацэвіцкага сельсавета Ларыса Асіповіч і дадае, што добра б было, каб непатрэбныя паперу, выкарыстаныя бутэлькі ды іншыя рэшткі жыццядзейнасці людзі даносілі да сметніц.
Увогуле ж, па словах Ларысы Мікалаеўны, члены пярвічкі з лёгкасцю адгукваюцца на любую добрую справу. Для пажылых людзей гэта і ўсведамленне сваёй значнасці, і магчымасць падзяліцца вопытам, і прыемнае баўленне часу ў коле аднадумцаў. У арганізацыі вядзецца немалая работа, накіраваная на падтрымку яе членаў. Разумеючы, як важна для састарэлага чалавека адчуваць пра сябе клопат, імкнуцца нікога не пакідаць без увагі, віншуюць са значнымі датамі, юбілеямі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Состоялось очередное заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения Бобруйского района

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

В ОАО «Невский-Агро» говорили о значении Дня народного единства

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вопросы профилактики производственного травматизма обсудили в Бобруйском районе

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Ирина Старовойтова встретилась с коллективом «Птицефабрики «Вишневка»

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

На сайте «Белавиа» появилась возможность возврата билета онлайн 

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента 

10 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем