У Бабруйскім раёне веснавыя палявыя работы працягваюцца
Па дадзеных райсельгасхарчу, па стане на 16 красавіка, яравымі культурамі было засеяна 4858 га або 33% ад плану. Глебы пад ярыну падрыхтавана 5456 га ці 37% ад неабходнага.
У сельгасарганізацыях займаюцца доглядам пасеваў азімых. Другая падкормка азімай збажыны праведзена на плошчы 5863 га (60% ад плану). У філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” і ААТ “Неўскі-Агра” з дадзеным відам работ справіліся, у СВК “Гігант” — набліжаюцца да завяршэння. Азімага рапсу другім разам падкормлена 1252 га ці 73% ад патрэбы.
Таксама ў раёне праводзяцца хімпраполкі азімых: збажыны — ад пустазелля, рапсу — ад шкоднікаў. Вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу кукурузы — у раёне пад культуру будзе занята 7640 га. У гаспадарках, дзе садзяць бульбу (раённы план — 485 га), рыхтуюцца і да гэтага віду работ.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.