Темы

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

Раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства для вучняў 9 і 11-х класаў “Кірмаш прафесій”, а таксама мерапрыемства, накіраванае на летнюю занятасць непаўналетніх “Маладзёжны кірмаш вакансій” прайшлі сёння на базе раённага Цэнтра культуры. Яго арганізатарамі выступілі аддзелы па адукацыі, арганізацыйна-кадравы і ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама. Галоўная мэта — дапамагчы выпускнікам школ вызначыцца з будучай прафесіяй, папулярызацыя прафесій сельскагаспадарчага накірунку.

На сустрэчу са школьнікамі прыехалі прадстаўнікі галоўных сельскагаспадарчых вузаў краіны: Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, а таксама каледжаў — Клічаўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага і Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага. Расказалі пра ўстановы, навучальныя базы, факультэты і спецыяльнасці, умовы жыцця, рознабаковы занятак у вольны ад вучобы час і бонусы. Прадстаўнік БЗЦГіЭ распавяла пра ўмовы атрымання прафесій, звязаных з санітарна-эпідэміялагічнай службай, на базе Мінскага і Гомельскага медуніверсітэтаў.

— Спадзяюся, што сённяшняе  мерапрыемства стане для вас плённым — дапаможа вызначыцца з будучай прафесіяй. Спадзяюся, што вы знойдзеце сабе занятак на летні перыяд, і практыка, якую атрымаеце, у тым ліку ў сельгасарганізацыях, дасць уяўленне пра прафесіі ў гэтай сферы дзейнасці, — адзначыла, вітаючы залу, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко. Начальнік аддзела па адукацыі Алеся Стэльмак засяродзіла ўвагу школьнікаў на магчымасцях, якія дае маладому чалавеку вучоба па мэтавым накіраванні. Сярод іншага — гарантыя першага працоўнага месца і праца на малой радзіме. Апошняе, як яна адзначыла, немалаважна: незнарок жа ў народзе кажуць — дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.

Анастасія Сухадольская, начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, нагадала выпускнікам, якія яшчэ не вызначыліся з будучай прафесіяй ці жадаюць працаўладкавацца, пра магчымасці распрацаванага Міністэрствам працы спецыяльна для моладзі дзяржаўнага партала службы занятасці. Зайшоўшы на яго і прайшоўшы нескладаны тэст, малады чалавек атрымае спіс прафесій, у якіх зможа рэалізаваць сябе найлепшым чынам. Яна ж пазнаёміла вучняў з дакументамі і алгарытмам дзеянняў пры працаўладкаванні ў вольны ад вучобы час.

Пасля музычнай паўзы ад навучэнцаў Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа школьнікі з педагогамі прынялі ўдзел у “Маладзёжным кірмашы вакансій” — разышліся па арганізацыях і прадпрыемствах (у зале прысутнічалі прадстаўнікі наймальнікаў: ААТ “Міхалёўская Ніва”, ААТ “Неўскі-Агра”, філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”, філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, УКП “Жылкамгас”, ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка”), каб заключыць дамову на мэтавае накіраванне, замовіць вакансію на лета. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Актуально

Спортивный квест «Быстрее! Выше! Сильнее!» преодолевает молодежь Бобруйщины

21 июня 2026
Читать новость
Актуально

Навстречу новым знакомствам и незабываемым эмоциям! В Бобруйском районе стартовал масштабный Марафон молодежи и студенчества

21 июня 2026
Читать новость
Актуально

На одном месте — более 35 лет

21 июня 2026
Читать новость
Актуально

Руководство Бобруйского района поздравляет медицинских работников с профессиональным праздником

21 июня 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 21 июня: без дождей и до +30

21 июня 2026
Читать новость
Культура

Память о войне: книги и экспонаты объединили поколения

20 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем