Темы

У Бабруйскім райвыканкаме працаваў штаб па папярэджанні АЧС

У Бабруйскім райвыканкаме працаваў штаб па папярэджанні АЧС

Чарговае пасяджэнне штаба раённай камісіі па папярэджанні афрыканскай чумы свіней, птушынага грыпу, іншых хвароб жывёлы, якія істотна ўплываюць на эканоміку рэгіёнаў і краін, прайшло ў райвыканкаме. Узначаліў штаб першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік райсельгасхарча Аляксей Жураўлёў. Удзел прынялі намеснік старшыні райвыканкама Марына Тарэлкіна, начальнікі аддзелаў раённага выканаўчага камітэта і традыцыйна кіраўнікі, галоўныя ветурачы сельгасарганізацый, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі РАУС, санітарнай, ветэрынарнай ды іншых службаў.

Удзельнікі пасяджэння ў дэталях абмеркавалі выкананне пунктаў пратаколу мінулага штаба, паставілі задачы на бліжэйшую перспектыву.

— Мы з вамі разумеем, якой бядой — вялікімі эканамічнымі стратамі ў выпадку занясення небяспечных хвароб жывёлы, у тым ліку бруцэлёзу — можа абярнуцца халатнасць у дачыненні пытанняў іх прафілактыкі. Пры гэтым важна, каб насцярожанасць была не толькі ў вас, вашых калектываў, але і ў жыхароў населеных пунктаў, якія займаюцца ўласнай падсобнай гаспадаркай. Людзі павінны ведаць, што пагроза можа знаходзіцца і ў лесе (устаноўлена, што пераносчыкамі АЧС з’яўляюцца дзікі), а таму строга падыходзіць да правілаў перасцярогі, каб, збіраючы ягады і грыбы, не прынесці хваробу на падворак, — заўважыў Аляксей Жураўлёў.

У дачыненні сельгасарганізацый было ўказана на неабходнасць узмацнення работы па забяспечанасці жывёлагадоўчых аб’ектаў санпрапускнікамі, усталяванні і рамонце агароджы. Нагадана забяспечыць непранікненне на тэрыторыю ферм і комплексаў старонніх людзей, дзікай і хатняй бадзяжнай жывёлы, весці барацьбу з грызунамі. У сувязі з неадзінкавымі выпадкамі рэгістрацыі па-за межамі Беларусі небяспечных хвароб жывёлы  кіраўнікам, галоўным зааветспецыялістам сельгасарганізацый, ветэрынарнай і іншым службам даведзена неабходнасць у пастаянным маніторынгу сітуацыі — абавязковым лабараторным даследаванні бія- і патматэрыялу жывёлы. Жыхарам населеных пунктаў — у абавязковым парадку інфармаваць пра кожны выпадак падзяжу свіней ці птушкі ў сельвыканкам ці раённую ветстанцыю.

 У заключэнне намеснік старшыні райвыканкама яшчэ раз нагадаў, што выкананне пунктаў пратакола для кіраўнікоў сельгасарганізацый і ўсіх, хто адказны за бяспечнае развіццё жывёлагадоўлі ў раёне, павінна быць безумоўным.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем