Темы

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

Гэтай ранняй яравой культуры на ўчарашнюю раніцу ў гаспадарцы было пасеяна 275 гектараў з 400 запланаваных. У панядзелак за сяўбой збажыны заспелі вопытнага механізатара, неаднаразовага пераможцу раённага спаборніцтва Валянціна Тарасевіча. Пасяўны агрэгат пад яго кіраваннем: трактар Беларус-3022 з сеялкай RABE шпарка бегаў па залітым сонцам полі непадалёк вёскі Узнога, пакідаючы за сабой невялікія клубы пылу. Там жа, на ўзбочыне поля, напагатове стаяла тэхніка з насеннем, запраўляў якой механізатар Андрэй Галавін.

Усяго на сяўбе ў ААТ “Міхалёўская Ніва” задзейнічана два пасяўныя агрэгаты. Другім кіруе майстар земляробчай справы Анатоль Кукабака. Акрамя пшаніцы, у гаспадарцы сеюць зернебабовыя расліны (пасеяна 92 га з 200 неабходных). Каб забяспечыць жывёлагадоўлю сакавітым і грубым кормам, ужо пасеялі 600 гектараў мнагалетняй травы, і гэта болей, чым планавалі.
— Веснавыя палявыя работы ідуць сваёй чаргой: сеем, рыхтуем глебу пад сяўбу, займаемся падкормкай азімых, — кажа дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Ігар Ганчароў. Акрамя ранняй ярыны, як ён адзначыў, будзе пасеяна 1100 гектараў кукурузы, у тым ліку 200 га — на зерне.
Значную ўвагу ў сельгасарганізацыі надаюць ворыўным работам — на гэтую пару ўзарана 1000 гектараў з неабходных 1500 га. Дадзеным відам работ займаюцца штодня. У паня­дзелак на трактары Атлес з ППО 8-40 ля населенага пункта Міхалёва-3 працаваў Мікалай Канавалаў.
Працягваецца ўнясенне ў глебу арганічных угнаенняў — унесена 45 з 53 тысяч тон, што вывезены на палі.

Што датычыцца веснавых доглядных мерапрыемстваў, то першую падкормку азімай збажыны і рапсу тут цалкам завяршылі і прыступілі да другой. Па апошніх дадзеных, падкормлена 300 гектараў. Усяго ж азімы клінок складае 2050 гектараў збажыны і 200 га рапсу.
У “Міхалёўскай Ніве” разуме­юць — вынік веснавых палявых работ залежыць не толькі ад якасці насення і тэхналагічнасці працэсаў сяўбы, але арганізацыі спраў падчас пасяўной. Таму праблемным пытанням, якія здараюцца, своечасова знаходзяць вырашэнне, а клопат пра людзей ставяць на першае месца. З удзячнасцю ставяцца як да сваіх працаўнікоў, так і памагатых з ААТ «БНБК-Агра Баб­руйск». Акцыянернае таварыства аказвае істотную дапамогу тэхнікай і людзьмі на ўнясенні менеральных угнаенняў і арганікі. Усё гэта дазваляе быць упэўненымі, што мэты і задачы веснавой кампаніі будуць дасягнуты своечасова.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем