Сяўба ранняй ярыны наблізілася да сярэдзіны
Па дадзеных начальніка вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктара Садоўскага, у раёне, па стане на раніцу 9 красавіка, пасеяна 2133 гектары плошчаў, што складае 47% ад плану. У філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” сяўбу ранняй ярыны і ўвогуле завяршылі, у ААТ “Саўгас Кісялевічы” набліжаюцца да гэтага.
Адначасова з сяўбой вядуцца работы па падрыхтоўцы глебы да ўнясення насення. Пад раннюю ярыну падрыхтавана 3076 гектараў ці 68% ад патрэбы.
Не спыняюцца работы па ўнясенні арганічных угнаенняў пад сяўбу — унесена 160 тысяч тон або 62% ад неабходнага.
Працягваюцца традыцыйныя для гэтай пары мерапрыемствы па доглядзе пасеваў азімых. Першую іх падкормку ў раёне завяршылі, вядзецца другая. Падкормка азімага рапсу і збажыны праведзена на плошчы 3790 гектараў ці 39% ад плану.
Алена КАРПЕНКА.