Праца ўпрыгожвае чалавека
…Пра гэта гаварылі ў Бабруйскім раённым аддзеле ўнутраных спраў падчас акцыі “Дом без насілля” прадстаўнікі зацікаўленых службаў: работнікі міліцыі, старшы памочнік пракурора раёна Аляксандра Лукоўская, пратаіерэй Генадзь Вейга, урач-нарколаг Юлія Бухаўцова, а таксама члены пастаяннай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, якая прайшла пад кіраўніцтвам старшыні камісіі Ірыны Старавойтавай, звяртаючыся да грамадзян, якія значацца на прафілактычным уліку ў РАУС.
Асноўнае, што дае магчымасць грамадзяніну, які аступіўся, ізноў трывала стаць на ногі — здавальняючыя паводзіны і праца: на карысць сабе, сваёй сям’і, сваёй краіны. Таму пасля правядзення работы па Дэкрэце №3 “Аб садзеянні занятасці насельніцтва”, пасля грунтоўнага абмеркавання асабістых здольнасцяў і працоўных схільнасцяў кожнага (прысутнічала каля 10 чалавек) грамадзянам былі выдадзены накіраванні ў арганізацыі для далейшага працаўладкавання.
Алена КАРПЕНКА.