Удастоена высокага гонару
Начальнік аддзела ЗАГС Бабруйскага райвыканкама Марына Емяльянава занесена на Дошку гонару галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Падставай для высокай адзнакі стала актыўная добрасумленная праца і поспехі ў службовай дзейнасці ў 2023 годзе — узорнае выкананне Марынай Міхайлаўнай працоўных абавязкаў, высокі ўзровень абслугоўвання грамадзян.
Падпісана Пасведчанне аб занясенні на Дошку гонару начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэем Сталяровым. Уручыла дакумент начальнік аддзела натарыяту і ЗАГСа ўпраўлення Юлія Конева.
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.