У раёне актыўна вядуцца падрыхтоўчыя да сяўбы работы
Спектр іх на гэтую пару шырокі: уносяцца ў глебу мінеральныя ўгнаенні, арганіка, вядуцца падкормкі азімых культур і мнагалетняй травы, набіраюць актыўнасць ворыўныя работы, праводзіцца падрыхтоўка глебы да ўнясення насення.
— Арганічных угнаенняў пад сяўбу ярыны ўнесена 79 800 тон ці 35% ад тых, што вывезены на палі. Падкормлена азімай збажыны на зерне 4559 гектараў або 47% ад патрэбы, азімага рапсу — 1022 гектары (60%). Веснавое ворыва пракладзена на плошчы 1311 гектараў, што складае 12,5% ад неабходнага, — удакладніў інфармацыю па палявых работах начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі.
Што датычыцца непасрэдна сяўбы, то сёння-заўтра, як адзначыў спецыяліст, у раёне падключацца і да гэтага віду палявых работ.