Прэзідыум райсавета дэпутатаў вылучыў кандыдатуру дэлегата на Усебеларускі народны сход
Пазачарговае пасяджэнне прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў прайшло ў райвыканкаме сёння. Яго работу ўзначаліла старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава.
На парадку дня пасяджэння стаяла адно пытанне — аб вылучэнні кандыдата ў дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. У рамках яго намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко нагадала парадак вылучэння кандыдата ў дэлегаты канстытуцыйнага органа, а таксама патрабаванні да чалавека, які будзе прадстаўляць на Сходзе Бабруйскі раён.
З улікам апошняга Ірына Старавойтава прапанавала вылучыць кандыдатам у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу Алесю Стэльмак, начальніка аддзела па адукацыі Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта. Члены прэзідыума райсавета дэпутатаў падтрымалі прапанаваную кандыдатуру адзінагалосна.
Ул. інф. Фота Віктара ШЭЙКІНА.