Темы

Міхаіл СЕМЯНЮК: “Жыць у ладзе з сабой і сумленнем”

Міхаіл СЕМЯНЮК: “Жыць у ладзе з сабой і сумленнем”

Падзяка за шматгадовую сумленную працу. Менавіта пра гэта — уручаная на мінулым тыдні ўзнагарода шаноўнаму доктару, цяпер ужо былому галоўнаму ўрачу Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 Міхаілу Георгіевічу Семянюку ад Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта. Сорак год, што ўзначальваў Міхаіл Георгіевіч раённую ахову здароўя, — цэлая эпоха і ў яго асабістым жыцці, і ў развіцці медыцыны.

— Галоўнае — у час сысці, — з усмешкай, але ўсур’ёз разважае пра сваё экс-кіраў­ніцтва доктар Семянюк. — Дарогу трэба саступаць маладым, дапытлівым, з сучасным падыходам да справы, з незамыленым, як кажуць, вокам. Калі варышся ў справе штодня і гадамі, здаецца, і там добра, і тут нядрэнна нала­джана. А новы чалавек хутчэй заўважыць, дзе што трэба б было выправіць, зрабіць больш эфектыўна. Я ж сваімі ведамі, калі ў тым будзе патрэба, з гатоўнасцю падзялюся. Дый сыходзіць з медыцыны не збіраюся, мой вопыт згадзіўся ў іншым месцы (вось ужо колькі дзён Міхаіл Георгіевіч працуе на палову стаўкі ўрачом-метадыстам БГП №2, у чыіх абавязках — падлік паказчыкаў дзейнасці паліклінікі, выдача кіраўніцтву інфармацыі па ўсіх статыстычных дадзеных). Калі ёсць што прапанаваць, ёсць чым дапамагчы, то як сядзець дома, няхай і ў час заслужанага адпачынку?
Міхаіл Георгіевіч не з класічнай сям’і медыкаў — з гэтай галіной яго бацькі не былі звязаны. Але ўрачом-хірургам сталічнай бальніцы быў стрыечны брат. Ён і парэкамендаваў здольнаму родзічу-выпускніку паспрабаваць сябе ў медыцыне. Колькі часу прайшло, а Міхаіл Георгіевіч дагэтуль памятае не толькі ўступныя адзнакі: пяцёрка і тры чацвёркі па пяцібальнай шкале, але і пытанні, на якія давялося трымаць адказ яму, абітурыенту Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
Насычанае адказнай вучобай, цікавымі сустрэчамі і знаёмствамі студэнцтва праляцела імгненна. І ў 1980 го­дзе пачынаючы спецыяліст Міхаіл Семянюк з чыр­воным дыпломам у кішэні і маладой жонкай побач прыбыў па размеркаванні ў Баб­руйск. Першым яго працоўным месцам стала гарадская паліклініка №4. Праз два гады малады доктар ужо стаў загадваць аддзяленнем пералівання крыві ў Бабруйскай гарадской бальніцы імя Марзона і чакаў месца хірурга ў гэтай установе. Быў час масавай міграцыі яўрэйскага насель­ніцтва на гістарычную радзіму, і ўрач-спецыяліст, які працаваў у гэтай пасадзе, як і многія іншыя дактары-бабруйчане дадзенай нацыянальнасці, збіраўся пакінуць Беларусь.
Але лёс у дачыненні Міхаіла Семянюка распарадзіўся па-іншаму. У 1984 годзе маладому медыку з высокімі арганізатарскімі здольнасцямі парэкамендавалі пасаду галоўнага ўрача Бабруйскага раёна. Гэта было нечакана. Але разважаць — развіваць сябе ў хірургіі, пра што заўжды марыў, ці ісці ў кіраўнікі — доўга не прыйшлося: на кон была пастаўлена кватэра, якую прапанавалі. А, вядома, што па тым часе атрымаць уласныя метры, ды яшчэ маладой сям’і, нават не марылася.
— З той пары прайшла цэлая эпоха,— успамінае доктар. — Нашая ўстанова (пра паліклініку) не адзін раз мяняла назву: была і тэрытарыяльным меды­­­цынскім аб’яднаннем, і цэнтральнай раённай паліклінікай, і цэнтральнай паліклінікай Бабруйскага раёна, і нарэшце Бабруйскай гарадской паліклінікай №2. Цікавы момант — калі паліклініка называлася цэнтральнай гарадской, ёй падначальваліся ўсе ўстановы амбулаторна-паліклінічнай дапамогі Бабруйшчыны. “У многіх тады было недаўменне: як гэта сялянская паліклініка і раптам стала галоўнай? — усміхаецца субяседнік. — Праўда, было гэта пасля часовага скасавання гарадскога аддзела аховы здароўя і доўга не праіснавала”.
У раёне на час прыходу Міхаіла Семянюка перавага аддавалася стацыянарна-медыцынскай дапамозе. Існавала пяць бальніц на больш як 300 койкамесцаў: у Глушы, Цялушы, Рэдкім Розе, Міхалёва і Кавалях. І яму давялося — як пасля аказалася, свое­часова — мяняць прыярытэт са стацыянарнай на амбулаторна-паліклінічную дапамогу: на амбулаторыі і паліклініку. Адбыліся змены і ў арганізацыі ФАПаў. Фельчарска-акушэрскія пункты, якіх у раёне налічвалася звыш 20-ці, не задавольвалі патрэбы сяльчан, асабліва вялікіх населеных пунк­таў: людзі хацелі, каб доктар быў побач. Таму галоўнаму ўрачу раёна пры садзеянні райвыканкама, кіраўнікоў тагачасных сельгаспрадпрыемстваў давялося вырашаць і гэтую праблему. Старшыні калгасаў падрыхтоўвалі (рамантавалі ці ўзводзілі з нуля, як у Варатыні) памяшканні пад амбулаторыі, а Міхаіл Семянюк не стамляючыся ездзіў у Мінск, абгрунтоўваў мэтазгоднасць устаноў у Міністэрстве аховы здароўя. Так замест ФАПаў з’явіліся амбулаторыі ў Вялікіх Бортніках, Варатыні, Осава, Леніна. Такім чынам цяпер на тэрыторыі раёна 8 амбулаторый урача агульнай практыкі, якія задавольваюць патрэбы вяскоўцаў у аказанні медыцынскай дапамогі, прычым, больш таннай за стацыянар. Апошні застаўся толькі ў Глушы і Цялушы. Пры неабходнасці сяльчане накіроўваюцца ў гарадскі стацыянар, якога дастаткова, і там атрымліваюць якаснае абследаванне і лячэнне.
У цяпершняй пасадзе, як ужо згадвалася, Міхаіл Георгіевіч займаецца медстатыстыкай раёна. Адны паказчыкі, як кажа, радуюць, іншыя — засмучаюць. Сярод станоўчага — узровень дзіцячай смяротнасці ўжо каторы год роўны нулю, з мінусаў — нізкая нараджальнасць. Прычына апошняга, па словах доктара, і ў змяньшэнні колькасці насельніцтва фертыльнага ўзросту, і ў змене поглядаў на сям’ю — калі раней у сялянскай хаце гадавалася мінімум па чац­вёра-пяцёра нашчадкаў, то цяпер зачастую абыходзяцца адным.
Сам доктар Семянюк даў пуцёўку ў дарослае жыццё траім дзецям: сын жыве і працуе ў Бабруйску, падарыў дзеду тры ўнучкі. Дочкі абаснаваліся адна ў Расійскай Федэрацыі, другая — у Італіі, куды маладая сям’я пераехала больш за 10 год і дзе ў мінулым годзе гасцявалі Міхаіл Георгіевіч з жонкай. Усяго ўнукаў у доктара пяцёра, і ўсе дзяўчынкі. “Няма нават каму перадаць валоданне малатком, навучыць абыходзіцца з цвікамі”, — з лагодаю ў голасе жартуе доктар і дадае, што вельмі любіць сваю сям’ю, ганарыцца дзецьмі, з радасцю чакае ў госці ўнучак, любіць рабіць родным падарункі і атрымлівае ад гэтага вялікую асалоду. Для яго ж самога найлепшы падарунак — здароўе блізкіх і поспех у іх справах.
На запытанне, музыцы ці спорту аддае па жыцці перавагу, Міхаіл Георгіевіч з упэўненасцю называе спорт. У школьныя і інстытуцкія гады, як кажа, быў вялікім аматарам валейболу — уваходзіў у зборныя г. Кобрына, адкуль родам, а затым медінстытута, атрымаў у іх складзе не адну заслужаную перамогу. Займаўся валейболам і калі прыехаў у Баб­руйск. А пасля 40 год улюбіўся ў вялікі тэніс і да нядаўняга часу, пакуль здароўе не дало знаць пра сябе, двойчы на тыдзень строга наведваў трэніроўкі.
Дбаючы пра дзяцей і ўнукаў, Міхаіл Георгіевіч не забываецца на ўласныя карані. Нягле­дзячы на тое, што большая частка яго жыцця звязана з Бабруйскам і Бабруйскім раёнам — радзімай лічыць горад Кобрын на Брэстчыне, адкуль вынес найбольш моцныя ўражанні: дзіцячыя, юнацкія, дзе спазнаў бесклапот­насць жыцця ў бацькоўскім доме. На малую радзіму, дзе жывуць яго брат і пляменнікі, Міхаіл Георгіевіч ез­дзіць штогод, даглядае магілы бацькоў, прагульваецца па знаёмых і незнаёмых мясцінах, захапляецца самабытнасцю старажытнага горада, радуецца пос­пехам родных і землякоў.
Азіраючыся назад, доктар Семянюк упэўнены — жыццё прывабнае ў любым узросце, трэба толькі быць адкрытым да яго. Радавацца кожнаму дню, кожнай праяве надвор’я, сустрэчы, добрай кніжцы… Тым болей Міхаіл Георгіевіч упэўнены, што ў прафесійным выбары ён не памыліўся. І ганарыцца тым, што дзеля высакароднай мэты — стаяць на варце здароўя жыхароў Бабруйшчыны, не замоўчваў праблем, не прыстасоўваўся да іх, а агучваў, шукаў вырашэння — жыве ў ла­дзе з сабой і сумленнем.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Маркетплейс Wildberries вернул бесплатные пакеты для белорусских покупателей

28 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Основы пожарной «азбуки» изучали школьники Каменской специальной школы-интерната

28 апреля 2024
Калейдоскоп

Православные верующие празднуют Вход Господень в Иерусалим — Вербное воскресенье

28 апреля 2024
Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024