Темы

У Бабруйскім раёне прайшоў куставы семінар па ахове працы на сельгасвытворчасці

У Бабруйскім раёне прайшоў куставы семінар па ахове працы на сельгасвытворчасці

Зберагчы здароўе і жыццё — менавіта такі лейтматыў семінара-вучобы, які сабраў сёння на базе філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” болей за 100 чалавек — прадстаўнікоў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу, УСК РБ па Магілёўскай вобласці, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага нагляду (Бабруйскага ГРАНС, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Бабруйскага міжраённага аддзялення  філіяла “Дзяржэнергагазнагляд” па Магілёўскай вобласці, райаддзела ДАІ), прадстаўнікоў Бабруйскага райвыканкама, спецыялістаў райсельгасхарчаў, якія курыруюць пытанні аховы працы Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага і Асіповіцкага раёнаў, галоўных інжынераў і спецыялістаў па ахове працы сельгасарганізацый. Мэта, якая ставілася — удасканаленне работы па ахове працы, транспатрнай і пажарнай бяспецы, стварэнне неабходных санітарна-бытавых умоў работнікаў сферы АПК.

На машынным двары “Харчавіка-Агра” ўдзельнікаў семінара пазнаёмілі з работай, якая праводзіцца ў гаспадарцы па ахове працы і пажарнай бяспецы, у тым ліку па арганізацыі тэрыторыі мехдвара ў зімовы перыяд, па праходжанні прыборнага кантролю на прадмет знаходжання работнікаў ў стане алкагольнага ап’янення, выкананні патрабаванняў бяспекі падчас правядзення тэхнічнага абслугоўвання трактароў, аўтамабіляў і г. д. Прадстаўнік Дзяржэнергагазнагляду нагадаў патрабаванні да работы са зварачным абсталяваннем.

Падчас плянарнага пасяджэння, якое прайшло ў Цялушскім СДК, у дэталях абмеркавалі прычыны няшчасных выпадкаў на сельгасвытворчасці, што здарыліся ў 2023 годзе на Магілёўшчыне, а таксама меры па іх папярэджанні, выкананне патрабаванняў пажарнай, транспартнай бяспекі, патрабаванні да электрабяспекі падчас правядзення палявых работ, забеспячэнне працаўнікоў сродкамі аховы працы (у зале СДК была наладжана выстава спецадзення прадпрыемства “Восток-Сервис”), арганізацыю правядзення медагляду работнікаў. Увага прысутных была засяроджана на крымінальнай адказнасці за парушэнні правілаў аховы працы.

— Такія семінары — міжраённыя, практычныя, з кіраўнікамі і спецыялістамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізаваны ва ўсіх рэгіёнах Магілёўшчыны. Праводзім іх для таго, каб засяродзіць увагу адказных за ахову працы на тыя “вузкія” месцы, якія маюцца ў сельгасарганізацыях у гэтым накірунку. Каб людзі, прыехаўшы да сябе ў арганізацыю, яшчэ раз уважліва прааналізавалі пытанні аховы працы і прывялі сваё абсталяванне, працоўныя месцы ў адпаведнасці з патрабаванямі бяспекі. Наша мэта, каб гэтых “вузкіх” месцаў, парушэнняў увогуле не было і каб людзі не траўмаваліся, — адзначыў першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Дзмітрый Малахаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Культура

Библиотеки района присоединились к культурно-просветительской акции «Библионочь-2026»

25 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«#КиберПраво: твой щит в сети». Продолжается конкурс для детей на лучший проект по защите от кибермошенников

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Делегация Бобруйского района принимает участие в IV съезде Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Приуроченный к 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС автопробег стартовал в Беларуси

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем