Члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” сабраліся на канферэнцыю
Пазачарговая канферэнцыя Бабруйскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” адбылася ў райвыканкаме сёння.
На канферэнцыі, якая прайшла пад старшынствам Алесі Стэльмак, намесніка старшыні раённай арганізацыі, пры ўдзеле Дзмітрыя Вяроўкіна, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, было разгледжана пытанне аб вылучэнні кандыдатуры ў дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад Бабруйскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” для наступнага разгляду прэзідыумам Магілёўскай абласной арганізацыі, а таксама вылучаны дэлегаты на абласную канферэнцыю грамадскага аб’яднання. Прапанавана кандыдатура старшыні РА РГА “Белая Русь” Таццяны Варанко для разгляду на абласной канферэнцыі ў якасці дэлегата на рэспубліканскі з’езд.
Падчас мерапрыемства былі ўручаны членскія білеты РГА “Белая Русь” работнікам Бабруйскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.