Темы

З віншаваннямі — да 100-гадовай юбіляркі

З віншаваннямі — да 100-гадовай юбіляркі

Стогадовы юбілей адзначыла ў першыя студзеньскія дні новага года жыхарка аграгарадка Цялуша Анастасія Арцёмаўна Шынкаронак. Павіншаваць шаноўнага ўзросту жанчыну — колішняга работніка калгаса імя Мічурына (цяпер філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”) з падарункамі прыехалі старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк і лідар раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзея Дудаль. Далучыўся да віншаванняў і кіраўнік філіяла “Харчавік-Агра” Андрэй Шырко.

Нагода наведацца да імянінніцы яшчэ і тая, што з 3 да 15 студзеня ў краіне праходзіць рэспубліканская дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”. Прафсаюзы ў гэтыя навагоднія і калядныя дні сваёй мэтай ставяць не пакінуць без увагі састарэлых людзей, якія сваёй плённай працай стваралі дабрабыт краіны.
Анастасія Арцёмаўна Шынкаронак — адна з тых, хто належыць да пакалення, на чый лёс выпалі нялёгкія гады аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі. Вясковая жанчына не цуралася ніякай цяжкай калгаснай працы, падымаючы пры гэтым пяцёра дзяцей, трымаючы вялікую хатнюю гаспадарку.
Родам гераіня аповеду з вёскі Азёры. У Цялушу, як згадвала, бацькі аддалі замуж, каб фашысты не пагналі на прымусовыя работы ў Германію — перавагу аддавалі моладзі не ў шлюбе. Не паспелі маладыя прызвычаіцца адзін да аднаго, як Аляксей Мінавіч пайшоў на вайну. Абараняючы Радзіму ад ворага, дайшоў амаль да Берліна. Патрапіць у сам горад беларускаму воіну не давялося: на подступах да яго, у адным з жорсткіх баёў быў паранены і ў выніку камісаваны.
Усё працоўнае жыццё юбіляркі прайшло на калгасных палях. Сеяць, палоць, збіраць ураджай — усяго гэтага зазнала Анастасія Арцёмаўна спаўна. Працавала заўжды на сумленне, каб і перад іншымі не пасаваць і зарабіць больш грошай, якіх сям’і патрабавалася нямала: падрасталі пяцёра дзяцей. Бацькоўскі клопат быў не толькі накарміць, адзець і абуць сыноў і дачок, але вывучыць, зладзіць вяселлі, провады ў войска, дапамагчы з унукамі. Таму хатнюю гаспадарку заўжды трымалі (не звяла яе Анастасія Арцёмаўна і пасля смерці мужа ў 2003 годзе) вялікую: карову, цяля, парсюкоў, па чарадзе гусей, качак, курэй. Не сядзелі склаўшы рукі і калі пайшлі на заслужаны адпачынак — шмат год з мужам збіралі малако ў насельніцтва. Цяжка ўявіць, але знаходзіла час Анастасія Арцёмаўна і на любімыя заняткі (ды і дочкам патрабавалася прыданае): прала, ткала посцілкі, рушнікі, палавікі, займалася вышыўкай. Колькі дазваляла здароўе, вязала — шкарпэткі ад бабулі да нядаўняга часу атрымліваў кожны імяніннік у сям’і.
А сям’ю Анастасія Арцёмаўна нажыла немалую: акрамя пяцёра дзяцей мае 11 унукаў, 17 праўнукаў, а ў дзень яе стагоддзя на свет з’явіўся прапраўнук.
У чым сакрэт даўгалецця гераіні аповеду? Магчыма, у яе любові да людзей і ўсяго жывога на зямлі. Маючы за плячыма вялікае жыццё, Анастасія Арцёмаўна, як кажуць родныя, ніколі ні з кім не пасварылася. З лагодай, ветлівасцю і пашанай ставілася да людзей, усмешкай і добрым словам умела злагодзіць любую жыццёвую сітуацыю. Немалаважным з’яўляецца, на маю думку, і клопат пра яе з боку родных. Дзеці з адказнасцю паставіліся да сітуацыі, калі матулі спатрэбіўся догляд. Адна з дочак пакінула дзеля гэтага сталіцу. На шаноўны юбілей да матулі і бабулі сабраліся вялікай сям’ёй, прыехаў і сын, які больш за 30 год пражывае ў г. Цюмень Расійскай Федэрацыі.
Зрэшты, адказны падыход Анастасіі Арцёмаўны да мацярынства адзначаны і дзяржавай — яна ўладальніца “Медаля мацярынства”, які атрымала ў 1962 годзе. І ўсё ж найвялікшая для юбіляркі ўзнагарода і падарунак — клопат тых, каму дала жыццё.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву
раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Последние новости

Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024