Як называлі ў 2023 годзе хлопчыкаў і дзяўчынак на Бабруйшчыне?
У студзені новага года традыцыйна падводзяць вынікі папярэдняга ў розных сферах дзейнасці. Цікавай для нашых чытачоў з’яўляецца і інфармацыя адносна імёнаў, якімі назвалі немаўлят жыхары раёна.
Дык вось бясспрэчным лідарам сярод мужчынскіх імён, як паведаміла начальнік аддзела ЗАГС Бабруйскага райвыканкама Марына Емяльянава, прызнана імя Цімафей. Сярод найбольш частых таксама імёны Аляксандр, Арсеній, Яўген і Іван. Карысталася папулярнасцю ў нашых землякоў імя Леў. Назвалі сыноў і такімі даволі рэдкімі, як Мірон, Марат, Макар, Глеб.
Сярод найбольш частых жаночых у 2023 годзе на Бабруйшчыне — імёны Арына, Ева, Караліна, Ксенія і Міраслава. Акрамя таго, назвалі нованароджаных Васілінай і Сафіяй (імя-лідар у цэлым па краіне), а таксама такімі рэдкімі, як Мія, Андрыяна.
Алена КАРПЕНКА.