Темы

У жывёлагадоўлі падвялі вынікі работы за мінулы год

У жывёлагадоўлі падвялі вынікі работы за мінулы год

Падведзены вынікі таго, як спрацаваў раён, а разам і сельскагаспадарчыя арганізацыі па вытворчасці малака і мяса буйной рагатай жывёлы ў 2023 годзе.

Па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, валавая вытворчасць малака за сту­дзень-снежань мінулага года ў цэлым па раёне павялічылася да 2022 года на 4,3% і склала 41 261,6 т. Калі аналіза­ваць у разрэзе гаспадарак, то рост вытворчасці дасягнуты ў СВК “Гігант” — 107,6%, ААТ “Міхалёўская Ніва” (117,5%), філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (101,1%), ААТ “Саўгас Кісялевічы” (113,7%) і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” (102,7%).
Удой на адну карову за сту­дзень-снежань 2023 года склаў 4854 кг, што на 245 кг болей за студзень-снежань 2022-га. Пры гэтым найбольшая прадуктыўнасць дойнага статка дасягнута ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 7792 кг (+83 кг). Другі па велічыні паказчык у СВК “Гігант”— 6310 кг (+502 кг). Трэці — філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” (6258 кг). Рэалізацыя малака за 2023 год у цэлым па раёне ўзрасла на 5,8% — да 37 850,3 т пры таварнасці малака 91,7%.
Вытворчасць (вырошчванне) БРЖ за мінулы год склала 4052,9 т або 112,1% да ўзроўню 2022 года. Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме за студзень-снежань склалі 636 г ці на 34 г болей, чым у 2022 годзе. Вышэй за 700 г прывагі атрыманы ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 758. Другі па велічыні паказчык прывагаў дасягнуты ў ААТ “Міхалёўская Ніва” — 656 г, трэці — у ААТ “Неўскі-Агра” (655 г).
Па дадзеных на 1 студзеня 2024 г., у раёне налічваецца 25 345 галоў буйной рагатай жывёлы або 100,5% да 1 студзеня 2023-га. Найбольшы прырост адзначаны ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” (+332 галавы). Малочны статак — 8531 галава (100,9% да 1 студзеня 2023 г.). Найбольшы прырост таксама ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” (+68 галоў).

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем