Темы

Палітычная партыя і грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” павіншавалі дзяцей са святамі

Палітычная партыя і грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” павіншавалі дзяцей са святамі

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, старт якой быў дадзены 15 снежня, у добрым памкненні ўручыць навагоднія падарункі дзецям аб’яднала самыя розныя структуры краіны, у тым ліку палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Шмат мерапрыемстваў у межах акцыі прайшло на тэрыторыі Бабруйскага раёна.

Заключным жа акордам стала наведванне сёння, у апошні дзень акцыі, старшынёй Савета Бабруйскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Ірынай Старавойтавай, Уладзімірам Гацко, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, і Алесяй Стэльмак, намеснікам старшыні раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, маленькіх школьнікаў — уручэнне ім навагодніх падарункаў: гульняў, цацак, салодкасцяў, якія ў сваіх жаданнях прасіла дзятва ў чараўніка Дзядулі Мароза. Алеся Сяргееўна і Уладзімір Уладзіміравіч у гэтых мэтах пабывалі ў аграгарадках Цялуша, Варатынь, Міхалёва і пасёлку Туголіца, Ірына Эдуардаўна — у вёсцы Осава, аграгарадку Гарбацэвічы і пасёлку Глуша. Разам з віншаваннямі са святамі дарослыя пажадалі дзецям плённай вучобы, каб, пасталеўшы, маладыя грамадзяне змаглі прыносіць карысць сваёй Радзіме і суайчыннікам.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Мошенники активизировались: МНС и Минтруда предупредили о новых схемах обмана

12 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Тепло и безопасно. О правилах пользования печами напомнили спасатели Бобруйщины

12 сентября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

От инженера — к мастеру леса: история Светланы Станкевич

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Каждая минута на счету. Рассказываем, как в филиале «Пищевик-Агро» закладывают основу будущих удоев

12 сентября 2026
Читать новость
Общество

Мифы и реальность. Некоторые актуальные школьные правила разъяснили в Минобразования

12 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 12 сентября: дожди и до +22 °С

12 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем