Темы

Як вучні раёна адпачывалі на канікулах

Як вучні раёна адпачывалі на канікулах

Каб школьнікам на зімовых канікулах не было сумна, каб напоўніць жыццё юных грамадзян яскравымі ўражаннямі, паклапаціліся як ва ўстановах адукацыі раёна, так і на абласным, рэспубліканскім узроўнях. Прапанавалі вучням паўдзельнічаць у шэрагу захапляльных мерапрыемстваў, нала­джаных у межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, урачыстае адкрыццё якой адбылося 15 снежня.

Так, у Гарбацэвіцкай СШ прайшло навагодняе свята з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства па падатках і зборах Рэспуб­лікі Беларусь, у Осаўскай БШ — з удзелам міністра па падатках і зборах Сяргея Налівайкі. Малодшыя школьнікі Бортнікаўскай СШ прынялі ўдзел у канцэртна-гульнёвай праграме. Для вучняў 1-4-х класаў Брожскай быў наладжаны навагодні ранішнік “Тэрыторыя чараўніцтва”. У Ленінскай СШ прайшоў святочны баль-маскарад з удзелам старшыні Сычкаўскага сельвыканкама Зінаіды Трубачка і дырэктара ААТ “Саўгас Кісялевічы” Валерыя Сяргейчыка. Ранішнік для маленькіх і святочная праграма “Час верыць у цуд”, дзе прысутнічаў і дырэктар ААТ “Міхалёўская Ніва” Ігар Ганчароў, сустрэлі вучняў Міхалёўскай СШ. У Цялушскай школе для дзяцей наладзілі навагодні квэст “У зімовым лесе” і баль для старшакласнікаў з удзелам дырэктара філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” Андрэя Шырко. Туголіцкая СШ запрасіла ўсіх вучняў на святочны ранішнік — удзел у мерапрыемстве прыняў і старшыня Слабодкаўскага сельвыканкама Анатоль Шэлег. У Туркоўскай установе адукацыі прайшло навагодняе мерапрыемства з удзелам в. а. старшыні Кавалёўскага сельвыканкама Таццяны Садоўскай. Хімоўская школа правяла для дзяцей навагоднія ранішнікі “Цуды на Новы год” і “Зімовая казка”. У Каменскай СШ наладзілі навагоднюю дыскатэку. І гэта далёка не поўны пералік мерапрыемстваў, якія прайшлі ва ўстановах адукацыі на канікулах.
А яшчэ ў дні зімовага адпачынку ў цэнтры культуры прайшло тэатралізаванае відовішча для дзяцей з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага. У дзіцячым сацыяльным прытулку раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра — навагодняе свята “Чароўныя крылы Дракона”, наладжанае цэнтрам творчасці. Таксама раё­нныя школьнікі, дэлегацыя з 13-ці чалавек, прынялі ўдзел у абласным навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей з удзелам кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, якое прайшло ў Палацы культуры вобласці. Хлопчыкам і дзяўчынкам дзіцячага дома сямейнага тыпу Рак цэнтр творчасці наладзіў гульнёвую праграму “Экспедыцыя па навагодніх традыцыях”. Трое вучняў раёна пабывалі на навагоднім мерапрыемстве ў Палацы Незалежнасці ў Мінску.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Лукашенко по итогам ВГС: задан вектор новому этапу развития интеграции по всем направлениям

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Встреча в рамках проекта «Молодежь в праве» прошла в филиале «Пищевик-Агро»

26 февраля 2026
Читать новость
Общество

Ленинская «первичка» РОО «Белая Русь» подвела итоги работы

26 февраля 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность в период паводков

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Я патриот своей страны». Состоялся финал районного этапа республиканского конкурса

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Диалог о будущем. Молодые специалисты Бобруйского района — на встрече с Анатолием Исаченко

26 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем