Темы

Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў у Вішнёўцы наведаў міністр па падатках і зборах

Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў у Вішнёўцы наведаў міністр па падатках і зборах

Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Налівайка наведаў сёння аддзяленне кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў Бабруйскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Разам з міністрам удзел у мерапрыемстве прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, начальнік інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці Алена Бода, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Наталля Пясоцкая. Сустрэча з калектывам і жыльцамі аддзялення адбылася ў межах рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”.

Віншуючы састарэлых і інвалідаў з Новым годам і надыходзячымі Калядамі, Сяргей Налівайка пажадаў ім моцнага здароўя, цеплыні і ўвагі з боку родных і людзей, якія ўсклалі на сябе абавязак клапаціцца пра нямоглых. У якасці падарунка ўручыў сертыфікат на набыццё мэблі для жылых пакояў аддзялення.

Падзяку пажылым людзям, якія сваёй, зачастую надзвычай нялёгкай, працай удзельнічалі ў збудаванні трывалага падмурка сённяшняга мірнага і стваральнага жыцця выказаў, уручыўшы ўстанове падарунак, і дэпутат парламента Уладзім Гацко. 

Таццяна Варанко, якая ўзначальвае Бабруйскую раённую арганізацыю ГА “Беларускі фонд міру”,  разам з іншым адзначыла, што, дзякуючы дзяржаўнай сацыяльнай палітыцы і зацікаўленасці раённай улады, дзякуючы зладжанай рабоце каманды раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, без увагі і адпаведнага догляду не застаецца ніводны жыхар раёна, хто мае ў тым патрэбу. Ад раённай арганізацыі Беларускага фонду міру кожнаму састарэламу чалавеку быў уручаны навагодні цукеркавы падарунак.   

Пра сацыяльную ўстанову, калектыў работнікаў і жыльцоў, выдатныя бытавыя ўмовы, занятак састарэлых і інвалідаў у вольны час распавяла дырэктар Бабруйскага ЦСАН Таццяна Тарасевіч. Яна шчыра падзякавала гасцям за навагоднія падарункі, у якасці прызнання ўручыла ім змайстраваныя жыльцамі сувеніры.

Дадалі настрою, стварылі святочную атмасферу пажылым грамадзянам і работнікі культуры раёна — наладзілі для іх цудоўную канцэртную праграму. 

— Рэспубліканская дабрачынная акцыя для састарэлых людзей “Ад усёй душы”, якая праходзіць зараз па краіне і якую ініцыяваў Прэзідэнт Беларусі — гэта яшчэ адна магчымасць падзякаваць людзям, якія працавалі на карысць дабрабыту краіны. Тое, што мы сёння маем, што імкнемся ствараць і развіваць — базуецца на фундаменце, які стварылі папярэднія пакаленні, у тым ліку людзі, якія цяпер маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе, знаходзяцца ў сацыяльных установах, — адзначыў міністр.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.      

Последние новости

Человек и природа

Тепло и дожди придут в Могилевскую область в начале следующей недели

19 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Строительно-монтажные работы в охранных зонах воздушных ЛЭП — без происшествий

19 мая 2024
Читать новость
Общество

27 мая стартует централизованный экзамен

19 мая 2024
Читать новость
Общество

Музыкальный фестиваль «Большая бард-рыбалка» пройдет с 26 по 28 июля

19 мая 2024
Читать новость
Общество

Один из маркетплейсов будет отмечать отечественные товары знаком «Сделано в Беларуси»

18 мая 2024
Читать новость
Общество

3 июня – срок уплаты подоходного налога по доходам, полученным в 2023 году

18 мая 2024
Читать новость
Культура

Международный день музеев: какого числа, история и традиции праздника

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

Минский Планетарий просит жителей района оказать помощь в поисках фрагментов метеорита

18 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

18 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

На Бабруйшчыне пачалася корманарыхтоўка: у ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” ўбіраюць укоснае жыта з сурэпіцай

18 мая 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

80-летие освобождения Беларуси

День Победы в Бобруйском районе. Как это было (наш большой фоторепортаж)

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В центре внимания: в Бобруйском райисполкоме обсудили наведение порядка на земле

17 мая 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождения Беларуси

9 мая на мемориальном комплексе «Курган Славы» пройдет районный праздник, посвященный Дню Победы

7 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

То, что объединяет всех нас, белорусов: Бобруйский район празднует День государственных символов

12 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Фотофакт: представители Бобруйского района приняли участие в выставке достижений Могилевской области в Минске

12 мая 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождения Беларуси

Фотофакт: в деревне Осово состоялся мотоблокпробег, посвященный Дню Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождения Беларуси

Сегодня Курган Славы в д. Сычково принимал автопробег «Спасибо деду за Победу!» из Бобруйска

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Лукашенко 8-9 мая совершит рабочий визит в Российскую Федерацию

7 мая 2024
Стрелка вверх