Темы

Не стаіць на месцы малочная вытворчасць “Саўгаса Кісялевічы”

Не стаіць на месцы малочная вытворчасць “Саўгаса Кісялевічы”

У ААТ “Саўгас Кісялевічы”, як і большасці раённых сельгасарганізацый, аснову выручкі фарміруе малочны напрамак жывёлагадоўлі. Малако сёння — прадукт запатрабаваны і, галоўнае, рэнтабельны. А з улікам таго, што для якаснага гаспадарання “Саўгасу Кісялевічы”, як кажа дырэктар Валерый Сяргейчык, выручку трэба мець большую, то і задача прадпрыемства на бліжэйшую і далёкую перспектыву — нарошчваць аб’ёмы вытворчасці.

Патэнцыял для гэтага маецца: павелічэнне ўдояў малака на карову, нарошчванне пагалоўя дойнага статка, утрыманне на высокай планцы якасці малака. Задачы гэта першаступенныя, штодзённыя і — небезвыніковыя. Па стане на сённяшні дзень тэмп росту валавой вытворчасці малака складае 113% да адпаведнага ўзроўню папярэдняга года, рэалізацыі — 117% (+680 кг). На 118 галоў з пачатку года (109%) вырасла пагалоўе буйной рагатай жывёлы, у тым ліку на 9 галоў — дойны статак. Апошні налічвае 565 кароў, якія размешчаны на двух малочна-таварных фермах: пас. Юбілейны і в. Пад’ясенка, маецца 72 нецелі. З пачатку года тэмп росту вытворчасці склаў 114,5% — надаілі малака на 268 тон болей, чым за адпаведны перыяд 2022-га. Павялічылі на 614 кг (119,3%) удой на адну карову. На 1,2 кг (112%) вырасла сярэдняя прадуктыўнасць рагуль і складае 11,2 кг. Тэмп росту рэалізацыі малака з пачатку года — 119,7%, прададзена на 306 тон болей, чым у 2022 годзе. На 4,2 працэнтных пункта павялічылі аб’ём прадукцыі, рэалізаванай гатункам “экстра”. У выніку на 230 тысяч рублёў (113,5%), нягледзячы на зніжэнне закупачнай цаны на малако, вырасла выручка ад яго рэалізацыі. Вядома ж, каб дасягнуць удою на рагулю таго ж філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, “Кісялевічам” яшчэ расці і расці. Але над гэтым, па словах дырэктара, калектыў узмоцнена працуе.
— Мы добра папрацавалі, лічу, на нарыхтоўцы травянога корму. Паказчык на ўмоўную галаву жывёлы 44,8 ц к. адз. — другі па велічыні ў раёне. Створаны паўтарагадавы запас сенажу і сіласу дазваляе ўпэўнена зімаваць, балансаваць рацыёны жывёлы адпаведна з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Статак рассартаваны па перыядах лактацыі жывёлы і па ўзроставых групах, што дазваляе эканомна і эфектыўна распараджацца кормам. Станоўчую ролю адыграла значнае абнаўленне дойнага статка. У бягучым годзе ўвялі ў склад 227 нецеляў (+165 галоў адпаведна мінулага года), пазбавіліся ад малапрадуктыўных кароў. Плюс мы намераны не дапускаць зніжэння якасці малака, з пачатку года 96% ад агульнага аб’ёму рэалізавана гатункам “экстра”,— пералічвае складнікі нарошчвання прадукцыі Валерый Аляксандравіч.
Галоўны заатэхнік Ігар Судзілоўскі, гаворачы пра аб’ёмы вытворчасці малака, заўважае, што апошнія ма­юць сезоннасць: з надыходам зімовых месяцаў — пары актыўнага расцёлу кароў, прыкметна павялічваюцца. Таму лічба ў 5 тон — столькі малака ў дзень гаспадарка пастаўляе на перапрацоўку гэтым часам — павінна змяніцца на большую.
Жыць адным днём у “Саўгасе Кісялевічы “ не намераны — шукаюць розныя шляхі для павелічэння эфектыўнасці гаспадарання. У мэтах гэтага збіраюцца цалкам адмовіцца ад выпасу дойнага статка. Зямлю, што адводзілі пад выпас, плануюць засейваць кармавымі раслінамі, збіраць па два ўраджаі.
— Ва ўмовах цяперашняга клімату гэта больш мэтазгодна, — кажа дырэктар. — Да сярэдзіны лета, як паказвае практыка мінулых год, паша амаль цалкам выгарае, спустош­ваецца. Засейванне культурнымі раслінамі павялічыць эфектыў­насць яе выкарыстання. Пры гэтым малочны статак будзе забяспечаны якасным сакавітым кормам з траншэі і не застанецца без выгулу — будуць наладжаны дзённыя мацыёны.
Даенне рагуль на фермах гаспадаркі ажыццяўляецца двойчы на дзень: з 6 да 9 раніцы і з 18 да 21 га­дзіны вечара. У час, калі аператары машыннага даення займаюцца непасрэдным абавязкам, жывёлаводы і механізатары кормяць статак. Працэс гэты на жывёлагадоўчых аб’ектах механізаваны. Ад людзей, якія ў ім задзейнічаны, патрабуецца зра­біць якасную кормасумясь, развезці яе па кармушках і прасачыць, каб увесь без выключэння корм патрапіў на кармавы стол жывёлы.


Ад некаторага часу ААТ “Саўгас Кісялевічы”— у даверным кіраванні БНБК-АГРА. Галаўное прадпрыемства, па словах Валерыя Сяргейчыка, заўжды падстаўляе плячо ў вырашэнні складаных пытанняў. Аднак у калектыве добра разумеюць, што жыць з дапамогі — не пра развіццё: самім трэба зарабляць грошы і вучыцца, як гэта рабіць лепей. Многае ў гэтым плане зроблена. “Калі даведзенае на 2019 год заданне па валавой вытворчасці сельгаспрадукцыі прадпрыемства ледзьве выканала на 100%, то кожны наступны год мы яго дабаўлялі — выконвалі на 109%, на 110%, 124%, па выніках 2023-га таксама разлічваем сплюсаваць. Такім чынам за апошнія чатыры гады мы павялічылі вытворчасць на 60 працэнтаў”, — аналізуе кіраўнік. Хоць, як прызнаецца, не заўжды ўсё і атрымліваецца.
Закрануўшы праблему дэфіцыту кадраў, якая не абмінула сельгаспрадпрыемства і, на думку дырэктара, негатыўна ўплывае на дасягненне пастаўленых мэт, Валерый Сяргейчык робіць акцэнт на тым, што праца таго ж аператара машыннага даення сёння і дваццаць год таму — дзве вялікія розніцы па сіле чалавечага ўдзелу. Раней на даярцы было і даенне, і кармленне ў ручным рэжыме, і шэраг іншых спраў. Цяпер жа кола абавязкаў звужана непасрэдна да аператарскай справы — суправаджэння працэсу даення, і рэгламентавана па часе. Тое самае можна сказаць пра абавязкі жывёлавода — працэс раздачы корму на сучасных фермах механізаваны. Таму тым, хто зацікаўлены высокімі заробкамі ў галіне, але з насцярогаю ставіцца да цяжару справы, баіцца неадступнага знаходжання на ферме, дырэктар Сяргейчык ра­іць пераглядзець свае адносіны да прафесій. Тым болей што заробкі ў сельгасвытворчасці дазваляюць людзям дасягаць высокага дабрабыту. А патрабаванне адно — добрасумленна выкон­ваць працоўныя абавязкі.

На галоўным фота: работнікі МТФ пас. Юбі­лейны, чыімі намаганнямі дасягаецца нарошчванне малочнай вытворчасці, — слесар Сяргей Міронаў, жывёлавод Ніна Бычкова, аператары машыннага даення Іна Міронава і Таццяна Шырокая, загадчык Міхаіл Сяргейчык.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем