Темы

Наталля ФЁДАРАВА: «На ферме — маё жыццё»

Наталля ФЁДАРАВА: «На ферме — маё жыццё»

Нагодай для сустрэчы з Наталляй Фёдаравай, жывёлаводам СВК “Гігант”, стала знамянальная для жанчыны па­дзея — узнагароджанне яе Ганаровым дып­ломам Магілёўскага аблвыканкама за перамогу ў абласным працоўным спаборніцтве па выніках 2022 года ў намінацыі “Найлепшыя работнікі, занятыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па вырошчванні буйной рагатай жывёлы старэй 6-месячнага ўзросту”.

Падзея, па словах Наталлі Валянцінаўны, для яе сапраўды шчымліва-радасная: 25 год, якія аддала працы ў сельскай гаспадарцы, — лёгкімі не назавеш. Той, хто звязаны з работай у жывёлагадоўлі, ведае: догляд скаціны — гэта не толькі пра накарміць. Трэба неадступна быць на варце здароўя жывёлы, своечасова рэагаваць на змены ў ім, са­чыць за наяўнасцю якаснага подсцілу, забяспечваць чысціню памяшканняў, месцаў для выгулу жывёлы, навакольнай тэрыторыі. Нязменна, двойчы на дзень, прыходзіць да “выхаванцаў” — у любое надвор’е, не зважаючы на сцюжу, маразы, дажджы, невыносную спякоту. Тым болей напружаны працоўны дзень, калі за мэту ставіш — дасягнуць у прафесіі поспеху, атрымаць прывагі жывёлы не меней за тэхналагічныя.
Жыццёвая біяграфія нашай гераіні нашмат падобная да біяграфій многіх іншых працаўніц-жанчын сельскай гаспадаркі — дзе нарадзілася, там і згадзілася. Наталля Валянцінаўна — тутэйшая, прычым, не ў першым пакаленні. Выхадцамі з колішніх мясцін, а пасля і жыхарамі Бортнікаў былі яе бацькі. Сын Наталлі Валянцінаўны таксама абаснаваўся на Бабруйшчыне, працуе на адным з гарадскіх прадпрыемстваў зваршчыкам. У маладой сям’і падрастае немаўля.
— Мець унука для мяне — вялікія шчасце і радасць, — дзеліцца жанчына. — Пакуль дзіцятка зусім маленькае, сама знаходжу час наведвацца ў горад, паглядзець, як падрастае, завезці вясковых гасцінцаў.
Прысмакі для дзяцей у Наталлі Валянцінаўны заўжды знойдуцца: акрамя работы на ферме яна нястомна рупіцца па хатняй гаспадарцы (жыве ў вылучаным СВК добраўпарадкаваным доме): трымае парсюкоў, дробную жывёлу, апрацоўвае немалы агарод. І ўпэўнена — свежыя хатнія мяса, садавіна і агародніна не раўня набытым у гарадскіх крамах.
Пра работу на ферме пераможца абласнога спаборніцтва расказвае сціпла і ў той жа час з захапленнем. У жывёлагадоўлю “Гіганта” яна прыйшла пасля некаторага часу работы на трыкатажнай фабрыцы ў Бабруйску. Швейная справа, як кажа, аказалася не яе заняткам. У гаспадарцы была спачатку за свінавода, пазней паспрабавала сябе ў даярскай справе, і вось ужо два гады займаецца доглядам маладняку буйной рагатай жывёлы. Прыходзіць на ферму а сёмай га­дзіне раніцы, абавязкова аглядае пагалоўе (у групе звыш 200 галоў) і бярэцца за кармёжку. Гэты працэс на жывёлагадоўчым аб’екце часткова механізаваны. Задача цялятніцы — прасачыць, каб сілас, сянаж, кормасумясь ці іншы складнік рацыёну жывёлы, які развозіць трактар, патрапіў на кармавы стол цялят. У ранішні прыход з гэтай задачай Наталля Валянцінаўна спраўляецца прыкладна за чатыры гадзіны, столькі ж адводзіць на вячэрняе наведванне хлява, якое доўжыцца з 14 да 17 гадзін.
“Гэта надзвычай адказны работнік. Накарміць, напаіць, прыбрацца — нагадваць ніколі не трэба, сама ў гэтым заахвочана. Прычым, працуе на найлепшы вынік — незнарок жа і ў абласным прафесійным спаборніцтве перамагла, — не без гордасці кажа пра падначаленую загадчыца жывёлагадоўчага аб’екта Таццяна Аляксандраўна Дайнека.
У размове жанчыны не абыхо­дзяць станоўчыя перамены ў гаспадарцы. Старшыні СВК Васілю Пятровічу Жуку, як заўважаюць, ёсць справа да кожнага работніка: даяркі, цялятніцы, вартаўніка… Частымі сталі прэміі за добрасумленную работу, а гэта, як кажуць, стымул працаваць яшчэ лепей. З вялікай удзячнасцю адгукваюцца мае субяседніцы пра старшыню прафсаюзнай пярвічкі сельгаспрадпрыемства Анастасію Гацко, якая з гатоўнасцю вырашае любое пытанне, якое ў яе кампетэнцыі.
Пра сваю ж работу Наталля Валянцінаўна кажа: “гэта маё жыццё. Калі цяляты накормлены, здаровыя, калі чарговае ў канцы месяца ўзважванне жывёлы (якраз за гэтым заняткам засталі ў панядзелак калектыў) паказала станоўчы вынік — адчуваю сапраўдную радасць і задавальненне”.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024