Темы

Кампартыя Беларусі вызначылася з кандыдатамі ў дэпутаты

Кампартыя Беларусі вызначылася з кандыдатамі ў дэпутаты

Другое пасяджэнне пазачарговага XIV (XLVI) з’езда Камуністычнай партыі Беларусі прайшло 17 снежня ў Мінску. Яго работу ўзначаліў першы сакратар Цэнт­ральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Аляксей Сокал.

На парадку дня другога пасяджэння з’езда стаяла чатыры пытанні: аб задачах Камуністычнай партыі Беларусі ў выбарчай кампаніі 2024 года па выбарах у Саветы ўсіх узроўняў; аб перадвыбарчай Платформе Камуністычнай партыі Беларусі да адзінага дня галасавання ў 2024 го­дзе; аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Камуністычнай партыі Беларусі і аб звароце Камуністычнай партыі Беларусі да выбаршчыкаў.
Удзел у другім пасяджэнні з’езда ў складзе дэлегацыі Магілёўскай вобласці прыняў і сакратар Бабруйскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Феднеў.
— Работа з’езда была дастаткова насычанай. Па кожным пытанні былі прыняты адпаведныя пастановы. Што датычыцца вылучэння кандыдатаў, то з’езд вылучыў больш за 50 прэтэндэнтаў для ўдзе­лу ў выбарах-2024 ад Камуністычнай партыі Беларусі, — адзначыў лідар раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі.

Алена КАРПЕНКА.

На фота: дэлегацыя Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Общество

В туристическом слете «Белой Руси» принимает участие команда Бобруйского района

12 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Мошенники активизировались: МНС и Минтруда предупредили о новых схемах обмана

12 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Тепло и безопасно. О правилах пользования печами напомнили спасатели Бобруйщины

12 сентября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

От инженера — к мастеру леса: история Светланы Станкевич

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Каждая минута на счету. Рассказываем, как в филиале «Пищевик-Агро» закладывают основу будущих удоев

12 сентября 2026
Читать новость
Общество

Мифы и реальность. Некоторые актуальные школьные правила разъяснили в Минобразования

12 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем