Аграрыі рыхтуюцца да новай пасяўной
Традыцыйным відам работ на гэтую пару з’яўляецца нарыхтоўка і вывазка на палі арганічных угнаенняў. Па дадзеных райсельгасхарчу, вывезена 110 тысяч тон або палова ад неабходнага аб’ёму арганікі.
Таксама ўвага скіравана на падрыхтоўку насеннага матэрыялу пад сяўбу 2024 года. На гэтую пару ачышчана 1400 тон вораху насення ярыны ці 48% ад патрэбы.
Вядзецца падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да веснавых палявых работ. Дзеля гэтага ў гаспадарках створаны спецыяльныя звенні. Механізатары прыступілі да рамонту энерганасычаных трактароў і глебаапрацоўчай тэхнікі.
Алена КАРПЕНКА.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.