Темы

У Бабруйскім раёне прайшоў семінар-нарада па пытаннях развіцця ўласных падсобных гаспадарак грамадзян (наш фотарэпартаж)

У Бабруйскім раёне прайшоў семінар-нарада па пытаннях развіцця ўласных падсобных гаспадарак грамадзян (наш фотарэпартаж)

Якая работа праводзіцца, у тым ліку на Бабруйшчыне, па развіцці і падтрымцы ўласных падсобных гаспадарак? У чым яе патэнцыял? Якімі ільготамі на развіццё падсобных гаспадарак можна скарыстацца? Як наладжаны закуп рэшткаў прадукцыі ў грамадзян? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі сёння ўдзельнікі абласнога выязнога семінара-нарады, які сабраў на Бабруйшчыне старшынь райсаветаў дэпутатаў і сельвыканкамаў, гаспадароў-уласнікаў, кіраўнікоў сялянска-фермерскіх гаспадарак Бабруйскага, Кіраўскага, Глускага і Асіповіцкага раёнаў.

— Тэма развіцця і падтрымкі ўласных падсобных гаспадарак на Магілёўшчыне значная і актуальная. Разам з сялянска-фермерскімі гаспадаркамі ўласныя падсобныя гаспадаркі робяць значны ўнёсак у павелічэнне валавой вытворчасці сельгаспрадукцыі вобласці, забяспечваюць занятак вяскоўцаў, паляпшаюць іх дабрабыт, ствараюць умовы для таго, каб на сяле заставалася моладзь, — адзначыў старшыня пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Васіль Мазурык.

Як дадзеная работа наладжана ў іх рэгіёнах, падзяліліся старшыні і прадстаўнікі дэпутацкага корпусу Асіповіцкага, Кіраўскага, Бабруйскага раёнаў. Спецыяліст “Белаграпрамбанка” распавяла пра ільготы, якія прадастаўляюцца на развіццё ўласных падсобных гаспадарак. Жыхар в. Сычкава Анатоль Макарэвіч пазнаёміў з сямейным заняткам па вырошчванні сельгаспрадукцыі. Там жа былі ўзняты праблемныя пытанні тэмы, намечаны шляхі іх вырашэння.

Завяршыўся семінар-нарада азнаямленнем з аграсядзібай “Бярэзавічы”, уласнай падсобнай гаспадаркай Віктара Красько. 

Падрабязней чытаце ў наступным нумары «раёнкі».

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.  

Последние новости

Общество

В туристическом слете «Белой Руси» принимает участие команда Бобруйского района

12 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Мошенники активизировались: МНС и Минтруда предупредили о новых схемах обмана

12 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Тепло и безопасно. О правилах пользования печами напомнили спасатели Бобруйщины

12 сентября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

От инженера — к мастеру леса: история Светланы Станкевич

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Каждая минута на счету. Рассказываем, как в филиале «Пищевик-Агро» закладывают основу будущих удоев

12 сентября 2026
Читать новость
Общество

Мифы и реальность. Некоторые актуальные школьные правила разъяснили в Минобразования

12 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем