Темы

Самая высакародная праца — на зямлі

Самая высакародная праца — на зямлі

Гэтага меркавання герой аповеду, шматразовы пераможца раённага працоўнага спаборніцтва, галоўны аграном ААТ “Неўскі-Агра” Аляксандр Іванавіч Мельнік прытрымліваўся і тады, калі толькі прымаў рашэнне звязаць прафесійнае жыццё з сельскай гаспадаркай, і цяпер, калі за плячыма без малога чатыры дзясяткі год працы ў галіне.

Ці то бацькава з маці прызванне паўплывалі (Раіса Аляксандраўна працавала ветэрынарным урачом, Іван Аляксеевіч — механізатарам), ці яго асабістая прыроджаная схільнасць да зямлі, а хутчэй — і тое, і іншае прывялі да таго, што юнак з Мікулічаў не паддаўся агульнай тэндэнцыі стаць гараджанінам. Ён паступіў у Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію, каб вярнуцца на малую радзіму спецыялістам-аграрыем.
Вярнуўся. Працоўны шлях пачаў з агранома-меліяратара. Пазней быў за брыгадзіра механізаванай калоны, галоўнага агранома саўгаса Дойнічава, СВК імя Дзяржынскага. У 90-ыя на працягу васьмі год узначальваў агранамічную службу калгаса імя А. Неўскага. У працоўнай біяграфіі Аляксандра Іванавіча таксама старшынства ў СВК імя Дзяржынскага, дырэктарства ў раённай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін. З 2015 года ён ізноў у роднай гаспадарцы, сярод землякоў, знаёмых з дзяцінства мясцін, клапоціцца пра ўраджайнасць кожнага кавалачка роднай зямлі.
— Жывем на вёсцы, а таму і лад жыцця вядзем адпаведны, — кажа субяседнік. — Маем хатнюю гаспадарку: трымаем жывёлу, апрацоўваем зямельны на­дзел, жонка з задавальненнем займаецца кветкамі (Ганна Дзмітрыеўна — родам з Баб­руйска, працуе дырэктарам Туркоўскай СШ). Да працы на зямлі змалку прывучалі і дзяцей.
Акрамя таго што высокапрафесіянал, Аляксандр Мельнік — шматдзетны баць­ка. Трое сыночкаў і лапачка-дочка, як кажуць у народзе, — гонар майго субяседніка: выраслі выхаванымі, працавітымі, з паважлівым стаўленнем да бацькоў. Старэйшы сын працуе ў органах унутраных спраў, сярэдні — выкладчык Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа, малодшы — вадзіцель і адначасова студэнт сельгасакадэміі. Наймалодшая ў сям’і — дачка, навучаецца ў Мазырскім педуніверсітэце на педагога замежнай мовы.
Аляксандр Мельнік упэўнены — высокіх вынікаў у раслінаводстве не дасяг­нуць без тэхналагічнага падыходу да працэсаў вырошчвання культур. Гэтае зразумеў, у гэтым упэўніўся яшчэ на пачатку прафесійнай дзейнасці, калі давялося на працягу года стажыравацца ў Германіі. Скрупулёзнасць, тэхналагічнасць, высокаарганізаванасць людзей, якія забяспечваюць вытворчы працэс, — тое, што вынес для сябе з той паездкі. Пры тым, што раслінаводчая галіна нашмат залежыць ад на­двор’я, навуковы падыход да земляробства, як лічыць галоўны аграном, дазваляе значна знізіць страты ўра­джаю падчас прыродных катаклізмаў. Надзвычай важным лічыць і павялічэнне ўрадлівасці зямель — працаваць варта на перспектыву, дбаць пра будучыню сельгас­вытворчасці. І да таго, і да другога ў ААТ “Неўскі-Агра”, па словах субяседніка, імкнуцца наколькі гэта магчыма.
Як і многія з яго пакалення, Аляксандр Мельнік лічыць сябе чалавекам савецкай эпохі і закалкі.
— Тады братам лічыліся і казах, і татарын… Вельмі перажываю за сітуацыю, у якой апынуліся дзве блізкія нам суседнія краіны і, як кожны беларус, спадзяюся, што паміж некалі братнімі народамі хутка і зноў усталюецца мір, — кажа ён.
Як грамадзяніна і работніка сельгасвытворчасці хвалюе майго субяседніка і старэнне насельніцтва вёсак, праблема замацавання ў іх моладзі. Пры гэтым герой аповеду ўпэўнены, што сельгаспрадпрыемствы павінны развівацца — даваць магчымасць людзям, якія жывуць на сяле, зарабляць грошы, памнажаць дабрабыт. Апошняе важна, бо праца на зямлі — самая высакародная.
Зусім нядаўна Аляксандр Іванавіч адзначыў 60-гадовы юбілей. Да гэтай значнай даты ў жыцці чалавека падыйшоў з немалым багажом. Праграму “мінімум”, як з усмешкай заўважае, выканаў і нават перавыканаў: пабудаваў дом, пасадзіў не адно, а шмат дрэў, выгадаваў не аднаго сына. Да таго ж, займаецца любімай справай. Нялёгкай, турботнай, шматзадачнай, але па душы, сярод землякоў, на родных прасторах. І яго праца мае плён. яго ўнёсак на ка­рысць раёна і краіны ацэнены. Падчас сёлетніх “Дажынак”, што прайшлі ў аг. Варатынь, Аляксандр Іванавіч Мельнік у каторы ўжо раз за працоўную біяграфію ўзышоў на п’едэстал гонару — ён прызнаны пераможцам спаборніцтва сярод галоўных аграномаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый.
І яшчэ. Аляксандр Іванавіч вельмі лёгкі да ўзаемадзеяння са СМІ. Зрабіць у газету тэрміновы рэпартаж, падаць факт — ніколі не адмовіць. І хоць сам ад фотакамеры пад любой падставай ухіляецца — з вялікай ахвотай і нават асалодай успрымае кожную магчымасць прадэманстраваць добрасумленнасць працы ў гарачую пару сваіх падначаленых, непасрэдных удзельнікаў палявых работ.
Мы дзякуем Аляксандру Іванавічу за гэта, віншуем яго з юбілейным днём нараджэння і надыходзячым прафесійным святам, жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, збыцця запаветных мар. І ўпэўнены — на яго рахунку будзе яшчэ не адна працоўная перамога.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

“ПАЗЛЫ” снова в лидерах

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Общество

Минздрав рассказал, как медучреждения будут работать на майские праздники

29 апреля 2024
Сельское хозяйство

В Беларуси создают уникальную породу коров. Их молоко подойдет даже для аллергиков

29 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Юные таланты — опять в числе лауреатов

29 апреля 2024
Актуально

Началась подписка на 2-е полугодие текущего года

29 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В садовом товариществе «Спадчына» от огня спасали баню

29 апреля 2024
Актуально

Перезапуск ВНС, новые министры, северный путь и поводы для гордости. Итоги Недели Президента

29 апреля 2024
Человек и природа

Теплая и без осадков погода будет сегодня в Беларуси

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Неделя новых начинаний и важных решений: гороскоп на неделю с 29 апреля по 5 мая

29 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024