Темы

Папярэджаны — значыць, абаронены

Папярэджаны — значыць, абаронены

У Бабруйскім раённым выканаўчым камітэце прайшло чарговае пасяджэнне штаба па прыняцці мер па папярэджанні занясення і распаўсюджання афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі Бабруйскага раёна. Узначаліў работу штаба першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў.

Засяродзіўшы ўвагу на значнасці пытання, начальнік райельгасхарчу нацэліў членаў пасяджэння працягваць трымаць яго на пастаянным кантролі. У тым ліку сістэматычна даносіць інфармацыю па папярэджанні афрыканскай чумы свіней і курынага грыпу да насельніцтва як пасродкам сходаў вяскоўцаў, так і праз раённыя СМІ, а таксама падваровы абыход домаўладанняў і тлумачальныя размовы з жыхарамі так званай буфернай зоны. “Гаспадары домаўладанняў, дзе вырошчваюць свіней, павінны быць азнаёмлены не толькі з мерамі прафілактыкі хваробы, але і з алгарытмам дзеянняў у выпадку любога падзяжу жывёлы”, — адзначыў Аляксей Жураўлёў.

Члены штаба заслухалі і ў дэталях абмеркавалі справаздачы кіраўнікоў і галоўных ветурачоў сельгаспрадпрыемстваў па выкананні прадпісанняў пратакола мінулага пасяджэння. Асаблівая ўвага была нададзена правядзенню работы па забеспячэнні мер бяспекі ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, СВК “Гігант”, ЗАТ “Птушкафабрыка «Вішнёўка”— гаспадарках, дзе займаюцца развядзеннем свіней і птушкі.

У цэлым, як было адзначана, эпідсітуацыя ў раёне не выклікае занепакоенасці. Аднак гэта не дае падставы зацікаўленым службам і ўсім, хто звязаны з жывёлагадоўляй адпаведных напрамкаў, заспакойвацца. Работу па недапушчэнні заносу на тэрыторыю раёна небяспечных для эканомікі хвароб неабходна працягваць, жыхароў варта і далей знаёміць з прафілактычнымі мерамі, бо папярэджаны — значыць, абаронены.

Алена КАРПЕНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Редакция «Трыбуны працы» запускает специальный проект «Жаночая справа»

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем