Темы

Каралева палёў парадавала і зернем, і зелянінай

Каралева палёў парадавала і зернем, і зелянінай

У ААТ “Саўгас Кісялевічы” завяршаюць уборку кукурузы. Болей за 12 000 тон сіласу і звыш 1400 тон зерня кукурузы атрымалі ў адкрытым акцыянерным таварыстве з 600 гектараў, што адводзілі сёлета пад расліну. Ураджайнасць зялёнай масы склала ў сярэднім 405 ц/га, зерня — 120 ц/га (і першы, і другі паказчык уступае ў раёне пакуль толькі СВК “Гігант”).

— Кукурузы сеялі 500 гектараў на зялёны корм і 100 га — на зерне. Аднак з-за поўнага выспявання расліны 50 гектараў, што планавалі пад закладку на сілас, вырашылі таксама ўбраць на зерне. Ураджай сёлета атрымалі выдатны. Дзякуючы гэтаму корму ўжо маем звыш 50 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы. Гэта дае нам упэўненасць у заўтрашнім дні, надзейным функцыянаванні нашай жывёлагадоўлі, — кажа дырэктар Валерый Сяргейчык.
І хоць прычынай высокай ура­джайнасці кукурузы Валерый Аляксандравіч называе садзеянне надвор’я — маўляў, прырода ўраўнаважыла недабор зерня збажыны — кожны, хто знаёмы з сельскай гаспадаркай, разумее, што станоўчы вынік — гэта яшчэ і добрая арганізацыя работ, і тэхналагічнасць вырошчвання культур.
— На зерне сеялі кукурузу расійскага гатунку. Расліну атрымалі прыгожую, пад 4 метры ў вышыню. Дала нам два пачаткі, і ўраджай­насць — проста супер! І беларускі гатунак “Палескі” таксама не падвёў. 50 гектараў, што перавялі ў зерневую групу і заканчваем убіраць, таксама высокаўраджайныя, — дзеліцца кіраўнік.
Сабранае зерне гаспадарка адразу ж, у сырым выглядзе, адгружае на БНБК. Пры гэтым 300-350 т збіраюцца пакінуць сабе ў карыстанне: сплюшчыць і зімой разнастаіць рацыёны жывёлы.

Клопат пра жывёлагадоўлю ў акцыянерным таварыстве зразумелы: з выручанага за прадукцыю гаспадарка (уваходзіць у склад “БНБК-
АГРА Бабруйск”) жыве і спрабуе развівацца. Тэмп росту вытворчасці малака за кастрычнік (у параўнанні да папярдняга года) склаў 123%, рэалізацыі — 130% пры таварнасці малака 90%. Сярэднесутачныя прывагі ў вазе маладняку буйной рагатай жывёлы — тэхналагічныя (770 г) і найвышэйшыя ў раёне.
Каб быць з зернем і сакавітым кормам у наступным годзе, у саўгасе пасеялі больш за 800 га азімых, у тым ліку 750 га — на зерне. Пасля заканчэння сяўбы ўзяліся за падняцце зябліва. На дзень нашага наведвання восеньскім ворывам было ахоплена 80 га ці 10% ад патрэбы.
— Пасля поўнага завяршэння ўборкі кукурузы і звозкі з палёў спрэсаванага сена, што плануем ажыцця­віць да пачатку лістапада, падняцце зябліва актывізуем, задзейнічаем на гэта ўсе тэхнічныя і людскія рэсурсы, — удакладняе галоўны аграном ААТ Марына Капорына.
Хоць цякучка кадраў у ААТ ёсць, але маецца і трывалы касцяк: ва­дзіцеляў, механізатараў, работнікаў жывёлагадоўлі, спецыялістаў — лю­дзей, якія бездакорна служаць галіне не адзін год.
У прыклад кіраўнік прывёў працаўнікоў, якія ў той дзень рупіліся на кукурузным полі. За штурваламі кормаўборачнай тэхнікі былі Аляксандр Рагалевіч (з улікам кукурузы намалаціў на камбайн каля 1800 т зерня) і Аліхан Кантаеў (за добрасумленную працу ўзнагароджаны юбілейным медалём на абласных “Дажынках-2023”). На адвозцы зерня — Алег Дзікі (разам з кукурузай перавёз звыш 2000 т зерня).
“У нашым невялікім калектыве ёсць свае перадавікі, і мы імі ганарымся. А ўвогуле ў сельскай гаспадарцы, каб мець станоўчы вынік, трэба проста працаваць: на палях, на фермах, і любіць справу, якой зай­маешся», — падвёў рысу дырэктар.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем