Темы

Аляксей ЖУРАЎЛЁЎ: «Наша задача — харчовая бяспека краіны»

Аляксей ЖУРАЎЛЁЎ: «Наша задача — харчовая бяспека краіны»

У трэцюю нядзелю лістапада ў Беларусі традыцыйна адзначаць Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. Прафесійнае свята людзей, якія звязалі сваё жыццё з нялёгкай, але патрэбнай і пачэснай справай — забеспячэннем харчовай бяспекі краіны. Апрацоўваць зямлю, вырошчваць хлябы і жывёлу, атрымліваць малако, вырабляць з іх шырокі асартымент прадуктаў на густ дарослага і дзіцячага насельніцтва, сваёй краіны і замежжа — усё гэта справа людзей, якія 19 лістапада адзначаць прафесійнае свята.

Свята тым болей значнае для нашага раёна, дзе аснову эканомікі складаюць арганізацыі менавіта сельскагаспадарчага накірунку. З якімі вынікамі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі падыйшла Бабруйшчына да гэтай даты і якія задачы стаяць перад аграрыямі на год наступны, — пра гэта і іншае ў нашым інтэрв’ю з першым намеснікам старшыні Бабруйскага райвыканкама, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксеем Жураўлёвым.
— Аляксей Анатольевіч, ці парадаваў сёлета ўра­джай і як ацэньваеце вагу непасрэдна хлебнага караваю?
— Хлебным караваем якраз-такі і не надта задаволены: ураджайнасць збожжавых і зернебабовых раслін атрымалі ніжэйшую, чым у папярэднім годзе, а зна­чыць, меншы атрымаўся і намалот зерня. Паўплывала анамальна засушлівае надвор’е, якое выпала якраз на перыяд, калі зерне збажыны налівалася, і раслінам асабліва патрабавалася вільгаць. Калі гаварыць пра кукурузу, аб’ёмы якой у раёне ў апошнія гады значна павялічылі, то для яе год склаўся проста цудоўна, ураджайнасць і зялёнай масы (290 ц/га), і зерня (85 ц/га) атрымалі выдатную. Да спрыяльнага для кукурузы надвор’я дадалося і тое, што пасеялі культуру ў агратэхнічныя тэрміны, у час выканалі тэхналагічныя патрабаванні да догляду пасеваў: падкормку, апрацоўку ад шкоднікаў і хвароб. Калі аналізаваць у разрэзе гаспадарак, то найбольш высокія ўраджаі зялёнай масы, зерня атрымалі ў СВК “Гігант”, “ААТ “Саўгас Кісялевічы”, ААТ “Міхалёўская Ніва”, ААТ “Неўскі-Агра”. Парадавала бульба — у сярэднім з гектара ўзялі па 389 цэнтнераў. Валавы збор толькі ў “Гіганце”, у параўнанні да 2022 года, павялічылі на 3000 тон. З ростам па вале клубняў спрацавалі і іншыя, у тым ліку сялянска-фермерскія гаспадаркі.
— Ці значыць гэта, што грамадская жывёлагадоўля да новага ўра­джаю будзе забяспечана травяным кормам?
— Травянога корму ў раёне нарыхтавана дастаткова — 34 цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што на 3 ц к.адз. болей, чым у мінулым годзе. З-за засухі некалькі меней, чым у папярэднім годзе, назапасілі сена і сенажу, затое болей чым калі заклалі кукурузнага сіласу. У цэлым, калі гаварыць пра нарыхтаваны травяны корм, то на сёння даведзенае вобласцю заданне па яго аб’ёмах раёнам выканана на 118,8%. У лідарах па аб’ёмах нарыхтаванага на ўмоўную галаву — ААТ “Саўгас Кісялевічы” (48 ц к. адз.), СВК “Гігант” (43 ц к. адз.). У “Гіганце” таксама і вялікія патрабаванні да якасці корму.
— Як спрацавала жывёлагадоўля?
— Паказчыкі ў жывёлагадоўлі па выніках 10 месяцаў “плюсуюць” у параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года, і гэта радуе. Тэмп росту валавой вытворчасці малака за студзень-кастрычнік склаў 104,7%, рэалізацыі — 105,8%. Удой малака на адну карову ў сярэднім па раёне — 4086 кг, што на 233 кг болей, чым за адпаведны перыяд 2022 года. А ў тым жа філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — гаспадарцы-лідары па надоях, за 10 месяцаў на рагулю надоена 6426 кг малака, у СВК “Гігант” і філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — па 5500 кг. Найбольшага росту вытворчасці, у параўнанні да мінулага года, дасягнулі калектывы ААТ “Міхалёўская Ніва”, ААТ “Саўгас Кісялевічы”, СВК “Гігант”. Дасягнуты рост таксама і ў вырошчванні жывёлы. Тэмп росту вытворчасці мяса за 10 месяцаў склаў 113,5%, у тым ліку буйной рагатай жывёлы — 116,8%, свіней — 156,9%.
— У чым бачыце патэнцыял для нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці зерня, малака, мяса? А значыць, паляпшэння фінансавага стану, прыбытковасці сельгасарганізацый?
— І ў раслінаводстве, і ў жывёлагадоўлі гэта — тэхналагічнасць працэсаў. Там, дзе тэхналогіі прымяняюцца, і вынікі адпаведныя. У малочнай галіне відавочны прыклад — філіял “Варатынь”. У калектыве строга падыходзяць да выканання тэхналагічных патрабаванняў даення, таму і на карову за 10 месяцаў атрымана не 4086 кілаграмаў, як у сярэднім па раёне, а без малога 6 з паловай тысяч. Вялікія патрабаванні да навуковага падыходу ў вытворчасці малака і мяса, а значыць — і адпаведныя вынікі, у “Гіганце”, філіяле “Харчавік-Агра”. Наш патэнцыял таксама — у развіцці. З пачатку года пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылі на 1219 галоў, у тым ліку на 70 галоў — дойны статак. Значна прыраслі (+3456) па пагалоўі свіней. Дзеля стварэння ўмоў для далейшага наро­шчвання вытворчасці малака і мяса пачалі ўзвядзенне двух малочна-таварных комплексаў: у філіяле “Харчавік-
Агра” і ААТ “Міхалёўская Ніва”. Яшчэ адна складаючая, якая здольна станоўча паўплываць на развіццё сельгасвытворчасці — зацікаўленыя кадры, моладзь. З гэтым, трэба прызнацца, не ўсё так добра, як хацелася б, але і ў дадзеным накірунку працуем. Маладых людзей, якія прыходзяць у сельгас­арганізацыі, матывуюць высокім заробкам, добрымі ўмовамі працы. Трэба разумець, што механізатар сёння і дзясятак год таму — дзве вялікія розніцы: сучасная тэхніка высокавытворчая, аўтаматызаваная, зручная ў выкарыстанні. Сур’ёзна падыходзім да арганізацыі вольнага часу моладзі — сумесна з прафсаюзам АПК наладжваем экскурсіі не толькі па раёне, але і па рэс­публіцы, за кошт прафсаюза арганізавалі для маладых спецыялістаў паездку ў Расійскую Федэрацыю. Прыцягваем юнакоў і дзяўчат да ўдзелу ва ўсемагчымых конкурсах, спаборніцтвах, турзлётах, грамадскім жыцці раёна. Створаны магчымасці для кар’ернага росту моладзі. З мэтай прыцягнення ў галіну мясцовых маладых людзей, якія з большай верагоднасцю замацуюцца на малой радзіме, ва ўстановах адукацыі створаны аграрныя класы, якія да­юць перавагу абітурыентам пры паступленні ў профільныя навучальныя ўстановы. Таксама прапаноўваем юнакам і дзяўчатам заключыць дагаворы на мэтавае навучанне па дэфіцытных у раёне спецыяльнасцях сельскагаспадарчага накірунку, што выгадна як для іх саміх, так і наймальнікаў. Словам, прадпрымаем усемагчымыя захады па мінімізацыі дэфіцыту кадраў у галіне. І, вядома ж, патэнцыял — у паляпшэнні выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны людзей, якія ўсклалі на сябе абавязак забяспечваць краіну сельгаспрадукцыяй. У цэлым жа хачу адзна­чыць, што сельскай гаспадаркай раёна прадпрымаецца ўсё для таго, каб харчовая бяс­пека краіны была забяспечана. І кожны, хто працуе ў галіне: вырошчвае хлябы, атрымлівае малако, даг­лядае жывёлу, арганізуе і накіроўвае працу калектываў — мае прамое да гэтага дачыненне.
— Дзякуй, Аляксей Анатольевіч, за размову. Засталося толькі традыцыйнае пытанне — што б хацелі пажадаць з нагоды прафесійнага свята работнікам галіны, якую курыруеце?
— Жадаю работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны здароўя, дабрабыту, цёплых узаемаадносін у сем’ях, працоўных поспехаў на карысць раёна і краіны і абавязкова мірнага неба над галавой.
Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем