Темы

Зрабіць усё для ўвекавечання абаронцаў Айчыны: адбылося пасяджэнне раённай міжведамаснай рабочай групы

Зрабіць усё для ўвекавечання абаронцаў Айчыны: адбылося пасяджэнне раённай міжведамаснай рабочай групы

Пасяджэнне раённай міжведамаснай рабочай групы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, ахвяр войнаў і генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прайшло ў Бабруйскім райвыканкаме.

Група створана ў жніўні. У яе складзе — 13 чалавек: прадстаўнікі райвыканкама, рэгіянальных службаў, устаноў і раённых грамадскіх аб’яднанняў. Людзі, якія, па словах кіраўніка групы — начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрыя Вяроўкіна, ведаюць гісторыю, маюць досвед у пошукавай, архіўна-даследчай рабоце, зацікаўлены ў ёй, любяць свой край, імкнуцца захаваць славутае мінулае, гістарычную праўду аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

— Наша галоўная задача — арганізаваць сістэмную работу па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, ахвяраў войн і генацыду беларускага народа. Звязана гэта з тым, што сёння маюцца памылкі, неадпаведнасці ў разнастайных архіўных крыніцах, у кнізе “Памяць. Бабруйскі раён”, якая была складзена на падставе ўспамінаў грамадзян, зачастую недакладных фактах. На воінскіх захаваннях ўвекавечаны не ўсе прозвішчы абаронцаў Радзімы, якія сталі вядомыя ў выніку вывучэння архіўных дадзеных, данясеннях аб беззваротных стратах. Усю гэтую інфармацыю ставім сабе за мэту кампетэнтна перапрацаваць, праверыць, супаставіць з уліковымі дадзенымі воінскіх захаванняў, якія маем, каб пазбавіцца ад белых плямаў у гісторыі, каб лёсы ўсіх людзей былі ўстаноўлены, а абаронцы і ахвяры былі ўвекавечаны, — адзначыў Дзмітрый Вяроўкін.

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны задачы групы на бліжэйшую перспектыву. У прыватнасці, кожны з членаў на працягу трох месяцаў будзе заняты зверкай даных, якія ўтрымліваюцца ў гісторыка-дакументальнай хроніцы Бабруйскага раёна “Памяць” з данымі раённага аўтаматызаванага банка даных “Кніга памяці”. У выніку выяўлення фактаў неўвекавечання абаронцаў Айчыны апошняе будзе выпраўлена — прозвішчы воінаў будуць нанесены на мемарыяльныя пліты. Наступным этапам работы групы стане праверка пашпартоў воінскіх захаванняў — уліковых даных, якія ў іх утрымліваюцца — з архіўнымі. Гэты адрэзак работы членам групы бачыцца больш складаным, напружаным, працяглым па часе, але і з гэтай справай разлічваюць годна справіцца.

Зрэшты, да работы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў група запрашае ўсіх неабыякавых грамадзян, хто гатовы дамапагчы ў пошукавай рабоце, а разам і атрымаць вельмі карысны вопыт — метадычную дапамогу ў пошуку магіл сваіх родных і блізкіх, якія загінулі падчас вайны, пахаваны на іншай тэрыторыі, у тым ліку ў замежжы.   

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем