Темы

Выхоўваць дзяцей уласным прыкладам

Выхоўваць дзяцей уласным прыкладам

Перш чым расказаць пра майго субяседніка — бацьку, не магу не засяро­дзіць увагу на тым, што Мікалай Шэпетаў, ляснічы Макаравіцкага лясніцтва Бабруйскага лясгаса, — у трэцім пакаленні лесавод. Больш таго, да сямейнай традыцыі — клапаціцца пра лес, узнаўляць яго фонд далучыўся сын Мікалая Васільевіча. Як некалі ён сам, 18-гадовы Фёдар спазнае “лясную” навуку ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У сям’і падрастае, уваходзячы ў юначую пару, дачка Маша. Жонка Юлія працуе педагогам у адной з бабруйскіх школ.

Ужо тое, што сваю гісторыю ў размове Мікалай Шэпетаў пачынае весці ад дзеда (Карп Адамавіч Шэпетаў 20 год адпрацаваў лесніком Грыбавецкага лясніцтва, бацька там жа быў ляснічым, маці — бухгалтарам), дае зразумець, што сямейныя карані і традыцыі для гэтага чалавека — не проста словы. Цеплыня, з якой расказ­вае пра бацькоўскі дом і ўласную сям’ю, пра пошукі жыццёвага шляху, адносіны да працоўных абавязкаў, пацвярджае выснову, што дзецям у бацькі ёсць чаму павучыцца.
Родам ляснічы Шэпетаў з Кіраўшчыны, вёскі Шалаёўка, дзе дагэтуль жыве яго маці. З чатырох дзяцей у сям’і быў наймалодшым, таму, калі прыйшоў час вызначацца з прафесіяй, калектыўна вырашылі — працягне сямейную традыцыю. Сам ён гэтаму не пярэчыў: з дзяцінства любіў лес, вясковы ўклад, цікавіўся рыбалкай, паляваннем.
Мэтавае накіраванне на вучобу ад Бабруйскага лясгаса разам з ільготамі падчас паступлення дало і гарантаванае першае працоўнае месца ў дружным калектыве. Пасада памочніка Гарадзецкага ляснічага, на якую малады спецыяліст заступіў і ў якой адпрацаваў два гады, прынесла шмат практычнага вопыту, навучыла ўзаемадзеянню з людзьмі. Далей была праца ў Грыбавецкім лясніцтве і на працягу васьмі год — у прыватнай, звязанай з лесам арганізацыі, дзе Мікалай Васільевіч быў за намесніка дырэктара па лесанарыхтоўцы.
Змяніўшы дзяржаўную арганізацыю на прыватную, мой субяседнік, аднак, не змяніў накірунку дзейнасці, развіваўся, здабываў новы досвед у гэтай сферы. Таму, калі з часам атрымаў прапанову вярнуцца ў Баб­руйскі лясгас, узначаліць Чыгірынскае лясніцтва, — не адмовіў, быў упэўнены ў сваёй кампетэнцыі. Дый вялікую падтрымку, як кажа, адчуў ад калектыва і непасрэдна дырэктара лясгаса Андрэя Мікалаевіча Цвірко. Гэтаму лясніцтву герой аповеду прысвяціў пяць год, і вось ужо амаль чатыры ўзначальвае Макаравіцкае.


У дачыненні да выхавання на­шчадкаў у Мікалая Шэпетава цвёрдая ўстаноўка — дзеці на 98 працэнтаў пераймаюць паводзіны ў сям’і. Таму галоўны “настаўнік” для іх — бацькоўскі прыклад: узаемаадносіны паміж дарослымі, стаўленне іх да абавязкаў.
— Я не лічу найлепшым — са­дзіць дзяцей перад сабой і нешта там строга даводзіць. Упэўнены, што найбольш дзейсны метад выхавання — асабісты прыклад і даверлівыя адносіны. Хоць ад размоў, вядома ж, не ўхіляюся. Ёсць тое, што абмінула маё пакаленне, але пагражае цяперашняму. Пра тыя ж наркотыкі як не выкажашся? Мой довад сыну — адзін неабдуманы ўчынак можа цалкам сапсаваць жыццё: адняць усё, чаго ты дамогся, перакрэсліць будучыню. Ніколі не дзейнічай “за кампанію”. Хто б што ні рабіў, заўжды думай сваёй галавой і калі сумняваешся — адыдзі ў бок, у гэтым будзе твая моц.
Дзецьмі Мікалай Васільевіч ганарыцца. Дамагаць з хатнім заданнем, як кажа, даводзілася толькі ў першыя школьныя гады і то па асобных прадметах. Сын — сур’ёзны, арганізаваны, скончыў школу з балам атэстата “9”. Дачушка — дзевяцікласніца. Займаецца ў тэатральным гуртку, што ў яе выдатна атрымліваецца. Марыць звязаць жыццё з галіной культуры. Ён як баць­ка пярэчыць гэтаму не будзе, бо ўпэўнены — справа, якой займаешся, трэба каб была па душы.
Сам жа Мікалай работай на ўлонні прыроды задаволены, ды і ўвогуле мае цягу да сельскага ўкладу жыцця. Жывучы з некаторага часу ў Баб­руйску, і сам, і разам з сям’ёй часта наведваецца ў бацькоўскі дом дапамагчы маці па гаспадарцы. Дзеці, як кажа, з гатоўнасцю бяруцца за любую неабходную работу, якой у вёсцы заўжды дастаткова.
Адпачываць Шэпетавы таксама любяць на прыродзе. “Асабліва калі дзеці былі меншымі, з вудамі часта выязджалі на вадаём. Столькі радасці было ад улову!”, — усміхаецца Мікалай Васільевіч. Зрэшты, сам ён да гэтай справы вялікі аматар і майстар. Двойчы выходзіў пераможцам конкурсу па рыбнай лоўлі, у тым ліку сёлета, на міжнародным аматарскім фестывалі “Вялікая бард-рыбалка”, які ладзіцца на Чыгірынскім вада­сховішчы. Яго трафеямі сталі дзве рыбы сом 42 і 27 кілаграмаў.
Звяртаючыся напярэдадні бацькоўскага свята да тат, Мікалай Шэпетаў жадае ўсім здароўя, дабрабыту, узаемапаразумення ў сем’ях. Абавязкова памятаць, што яны — прыклад для нашчадкаў, і імкнуцца гэтаму адпавядаць.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Алены БРАІЛІЦЫ і з уласнага архіва сям`і Шэпетавых.

Последние новости

Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024