Темы

Вопыт плюс прафесіяналізм

Вопыт плюс прафесіяналізм

Уладзімір Мікалаевіч Пінчук, вадзіцель і загадчык аўтатранспартнага парку СВК “Гігант”, прытрымліваецца жыццёвага прынцыпу — дзе нара­дзіўся, там і згадзіўся. Прыйшоўшы ў 1988 годзе маладым хлопцам у гаспадарку, тады яшчэ калгас “Гігант”, прафесійнага накірунку і месца працы не мяняў.

На выбар жа жыццёвага занятку героя аповеду паўплывала, як кажа, служба ў войску. Перш чым папоўніць рады навабранцаў, Ула­дзімір Пінчук прайшоў навучанне на вадзіцеля ў бабруйскай школе ДТСААФ. У суровых умовах Забайкалля (маразы 30-40 градусаў былі звычайнасцю), дзе асвойваў азы навукі па ахове Айчыны, юнак з Баб­руйшчыны адначасова і набіраўся прафесійнага вопыту. Прыгадаўшы час службы, субяседнік падзяліўся і тым, як напаўнялася цяплом і гонарам яго сэрца штораз, калі ў вайсковую часць прывозілі беларускую бульбу.
У “Гіганце” Уладзімір Мікалаевіч працаваў спачатку на ГАЗе, пасля — на аўтамабілі МАЗ. З часам адказнаму і добрасумленнаму вадзіцелю даручылі бензавоз — дадзеная тэхніка і цяпер у распараджэнні Уладзіміра Мікалаевіча. Праўда, старэнькае аўто ў 2009 годзе замянілі на новае. Хоць і гэтая машына ўжо, як кажуць, са стажам, — гаспадарскае абыхо­джанне, своечасовае абслугоўванне дазваляюць бездакорна выкон­ваць на бензавозе замацаваную за ім функцыю. Прычым Уладзімір Мікалаевіч забяспечвае палівам аўтапарк не толькі свайго сельгаспрадпрыемства, але і суседніх.
Як многія, хто жыве на сяле і хто звязаў сваю дзейнасць з сельскай гаспадаркай, Уладзімір Пінчук — як яго продкі, не ў першым пакаленні служыць родным нівам.
— Родам я тутэйшы, з Малых Бортнікаў, тут і ўсе мае карані. Бацькі таксама працавалі ў “Гіганце”: тата — зваршчыкам, маці — тэхнічкай у аўтагаражы. У свой час вядомым кузняцом на гэтай зямлі быў мой дзед. Ажаніўся я на мясцовай дзяўчыне (Наталля Іванаўна працуе ў Бортнікаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі). Тут нарадзіліся і выраслі два нашыя сыны, радуе чатырохгадовая ўнучка. Усе працуем, справай і заробкам задаволены, было б толькі здароўе ды мір на зямлі, — кажа субяседнік.
Акрамя непасрэдна вадзіцельства, Уладзімір Мікалаевіч вось ужо 10 год загадвае аўтатранспартным гаражом сельгаспрадпрыемства: згуртоўвае вакол сябе калег, со­чыць за тэхнічнай спраўнасцю аўтамабіляў, своечасовай забяспечанасцю запчасткамі, арганізоўвае работу па выдачы пуцявых лісткоў і іншае. Адказваць за машынны парк, у складзе якога разам з прычэпамі 32 адзінкі тэхнікі, для героя аповеду — праца хоць і звыклая, але час адымае. З 16-ці грузавікоў, што ў гаражы, хоць адзін ды патрабуе неадкладнай увагі.
— Для кожнай мадэлі МАЗа, да прыкладу, — свае запасныя часткі, узаемазамены няма, — расказвае Уладзімір Мікалаевіч. — І тут галоўнае — каб яны меліся ў наяўнасці ў горадзе. Будуць там — будуць і ў нас, — з усмешкай дадае ён.
Значную падтрымку ў пытаннях арганізацыі работы аўтапарку, па словах субяседніка, аказвае кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Старшыня СВК Васіль Пятровіч Жук літаральна штодня асабіста цікавіцца наяўнасцю праблем, прапаноўвае спосабы вырашэння.
Расказваючы пра сябе, Уладзімір Мікалаевіч не забываецца на калег. Кожны з вадзіцеляў іх каманды, як упэўнены, заслугоўвае быць адзначаным. За плячыма многіх — не адзін дзясятак нялёгкай працы ў гаспадарцы. Людзі добрасумленныя, у гарачую пару працуюць не лічачыся з часам, адказна адносяцца да тэхнікі — дбаюць пра дабрабыт сельгаспрадпрыемства і сваіх сямей. З задавальненнем субяседнік пераліч­вае касцяк вадзіцельскага складу, працаўнікоў-прафесіяналаў, на чый вопыт і дапамогу можна спадзявацца ў любой сітуацыі. Гэта Шапялевіч Міхаіл Рыгоравіч, Шапялевіч Ула­дзімір Анатольевіч, Шапялевіч Ула­дзімір Мікалаевіч, Шавялёў Валерый Уладзіміравіч, Шавялёў Віктар Віктаравіч, Педан Сяргей Канстанцінавіч, Філіпенка Сяргей Аляксеевіч, Альховік Міхаіл Уладзіміравіч, Цэд Аляксандр Іванавіч, Старчанка Юрый Мікалаевіч.
З нагоды надыходзячага прафесійнага свята мой субяседнік звяртаецца да сваіх калег і ўсіх ва­дзіцеляў Бабруйшчыны, адрасуючы наступнае:
— Шаноўныя калегі. Дазвольце са шчырай цеплынёй і радасцю павіншаваць вас са святам, якое трывала ўвайшло ў нашае з вамі жыццё, стала неад’емнай яго часткай, — з Днём аўтамабіліста! Жадаю вам лёгкіх, бяспечных дарог, прафесійных сяброў па аўтамабільнаму штурвалу, хуткасці рэакцыі, аптымістычнага настрою ў любой сітуацыі і моцнага-моцнага здароўя.
Мы ж, у сваю чаргу, усяго найлепшага зычым Уладзіміру Мікалаевічу. Няхай на яго працоўнай і жыццёвай дарогах не будзе перашкод.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024