Темы

Работнікі культуры Бабруйскага раёна адзначылі прафесійнае свята

Работнікі культуры Бабруйскага раёна адзначылі прафесійнае свята

Сёння ў раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць, прысвечаная прафесійнаму святу людзей, чые прызванне — ствараць свята для іншых. Павіншаваць цяперашніх і колішніх работнікаў культуры, падзякаваць ім за працу, адзначыць узнагародамі лепшых з лепшых творцаў галіны прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, прафсаюза, грамадскіх арганізацый, сябры і родныя.

Падзякаваўшы людзям, якія радуюць жыхароў раёна цікавымі мерапрыемствамі, запамінальнымі імпрэзамі, захоўваюць гісторыю і спадчыну роднага краю, прывіваюць дзецям і дарослым любоў да кніжкі, намеснік старшыні Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Зінаіда Трубачка, прыгадаўшы і сваю “культурную” маладосць — актыўнае наведванне ў школьныя гады сельскай клубнай установы, пажадала работнікам культуры заставацца такімі ж натхнёнымі і крэатыўнымі, а таксама здароўя, поспехаў і дабрабыту.

Шчырыя словы прызнання за нестамляльную працу, высакароднасць справы, якой займаюцца, добрасумленнасць і прафесіяналізм, з якімі падыходзяць да сваіх абавязкаў, работнікам культуры раёна выказалі таксама загадчык сектара культуры Бабруйскага райвыканкама Аляксей Хамічонак, намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алеся Стэльмак, намеснік старшыні Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Надзея Дудаль, кіраўнікі структурных падраздзяленняў сектара культуры, галіновага прафсаюза. Разам з віншаваннямі і падзякай уручылі работнікам, чыя праца прызнана найбольш паспяховай, актывістам грамадскага і прафсаюзнага руху ганаровыя граматы, лісты ўдзячнасці, падарункавыя сертыфікаты.

Не абыйшлі на ўрачыстасці моладзь — маладыя спецыялісты сектара культуры былі актыўнымі ўдзельнікамі свята. Тое, што ў галіну ўліваюцца новыя прафесійна адукаваныя кадры, дае падставу спадзявацца, што багатая культурная спадчына Прыбярэзінскага краю будзе захавана і перададзена нашчадкам. Шмат цёплых слоў таксама было адрасавана ветэранам галіны — тым, ад каго перанялі цяперашнія работнікі культуры эстафету дарыць іншым радасць. Яны ж у сваю чаргу пажадалі калегам быць аптымістамі, не стамляцца шукаць новыя формы ўзаемадзеяння з насельніцтвам, натхняцца радасцю кожнага дня і несці гэтую радасць людзям. Ад імя ветэранаў да малодшых калег звярнуліся Людміла Баева — чалавек, які не адзін год узначальваў раённую культуру і дасягнуў высокага прызнання за гэта. Шчырыя словы падзякі за працу ўсяму калектыву работнікаў культуры на чале з Аляксеем Хамічонкам ад грамадскага культурнага аматарскага аб’яднання “Сонца” і сябе асабіста выказала кіраўнік Ніна Лапшына. І ўжо сапраўды цудоўную праграму, у пацверджанне сказаных пра іх слоў, падаравалі гасцям віноўнікі свята. Песні і танцы, якія выконвалі, былі найлепшым доказам таго, што ў раённай культуры працуюць таленавітыя, апантаныя справай, улюбёныя ў прафесію творцы.

   

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024