Темы

Палявыя работы працягваюцца

Палявыя работы працягваюцца

На гэтую пару яны прадстаўлены традыцыйнымі справамі: сяўбой азімай збажыны, уборкай кукурузы на сілас і зерне, капаннем бульбы. Многія з работ падыходзяць да завяршэння, іншыя — у разгары.

Апошняе якраз-такі датычыцца ўборкі кукурузы на зерне. Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, на раніцу ўчарашняга дня на зерневыя мэты кукурузы было ўбрана 657 га або 32% ад патрэбы. Намалочана 5737 т зерня пры сярэдняй ураджайнасці 87 ц/га. Калі аналізаваць у разрэзе гаспадарак, то найвышэйшая ўраджайнасць зерня дасягнута калектывам СВК “Гігант” — 124 ц/га. Другі па велічыні паказчык — у ААТ “Саўгас Кісялевічы” (115 ц/га), трэці — у ААТ “Неўскі-Агра” (100 ц/га), вышэй за сярэднераённы — таксама ў ААТ “Міхалёўская Ніва” (88 ц/га).
На сілас кукуруза ўбрана з плошчы 4086 га (69% ад неабходнага). Нарыхтавана больш за 113 000 тон сіласу ці 100% ад запланаванага, і гэтая работа працягваецца. Ураджайнасць зялёнай масы ў сэрэднім па раёне складае 330 ц/га. Аднак у разрэзе сельсгасарганізацый паказчык розніцца. У “Гіганце”, да прыкладу, з аднаго круга ўзялі 473 ц, у “Міхалёўскай Ніве” і “Саўгасе Кісялевічы” — па 380.
Сяўба азімых — у стадыі завяршэння. Пасеяна 8500 гектараў з плану ў 10 000 га.
На фінішы і капанне бульбы — убрана 400 гектараў з пасаджаных 488. Накапана 16 533 тоны клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 413
ц/га. У СВК “Гігант”, дзе пад культуру было занята 460 гектараў, ураджайнасць атрымалі і таго большую —
425 ц/га.

Алена КАРПЕНКА.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем