Темы

Не дае заспакоіцца восень

Не дае заспакоіцца восень

Работы на палях раёна працягваюцца. Тое, што вырошчвалі на працягу года, укладваючы працу і грошы, без сумневу, павінна быць якасна сабрана і пакладзена ў засекі, іншае пастаўлена дзяржаве ў лік дзяржзаказу. Яшчэ адзін вялікі клопат гэтай пары — сяўба, закладка ўраджаю будучага года.


Па дадзеных райсельгасхарчу, на раніцу ўчарашняга дня ў раёне пасеяна 7525 гектараў або 75% ад плану. У СВК “Гігант” сяўба азімых завершана.
Актыўна працягваецца ўборка кукурузы на сілас. Убрана 3653 гектары (54% ад патрэбы), нарыхтавана каля 98 000 тон сіласу пры сярэдняй ура­джайнасці зялёнай масы 320 ц/га.
Ужо прыступілі і да ўборкі кукурузы на зерне. Убрана 344 гектары ці 28% ад неабходнага, намалочана 2598 тон. Сярэдняя ўраджайнасць зерня —
75 ц/га. Пры гэтым у “Гіганце” з аднаго круга бяруць па 108 ц, у ААТ “Саўгас Кісялевічы” — па 90 ц, у ААТ “Міхалёўская Ніва” — па 78 ц.
Грэчку ў сельгасарганізацыях Баб­руйшчыны цалкам убралі, намалаціўшы 734 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 14 ц/га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці дасягнуты ў ААТ “Неўскі-Агра” — 24 ц/га, другі па велічыні паказчык — у СВК “Гігант”
(22 ц/га).
Падыходзіць да завяршэння капанне бульбы — ураджай радуе. На гэтую пару ў раёне ўбрана 343 гектары бульбяных палёў або 70% ад плану. Накапана звыш 13 000 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 396 ц/га.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Редакция «Трыбуны працы» запускает специальный проект «Жаночая справа»

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем