Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч наведала шматдзетную сям’ю ў Каменцы
Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, пабывала сёння, напярэдадні Дня бацькі, у шматдзетнай сям’і Андрэя і Ірыны Бабковых у вёсцы Каменка.
Разам з міністрам сям’ю, у якой выхоўваюцца шасцёра ўласных і столькі ж прыёмных дзяцей, наведалі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі і старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Марыя Шапнеўская.
Госці пазнаёміліся з умовамі пражывання сям’і, абмеркавалі праблемныя моманты, якія ўзнікаюць пры выхаванні такога гурту дзяцей, уручылі падарункі да свята. За кубкам гарбаты пацікавіліся схільнасцямі і заняткам хлопчыкаў і дзяўчынак па-за школай, іх поспехамі і планамі на будучыню. Апошнім дзеці з задавальненнем дзяліліся, гэтак жа, як і распавядалі пра ўдзел кожнага ў сямейных абавязках.
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.