Темы

Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат адзначыў юбілей — урачыстасць наведала міністр працы і сацабароны

Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат адзначыў юбілей — урачыстасць наведала міністр працы і сацабароны

Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, прыняла ўдзел ва ўрачыстасці з нагоды 70-годдзя Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў — мерапрыемства прайшло ў сценах установы сёння.

Міністр адзначыла вялікі ўнёсак кожнага работніка ў высакародную справу — клопат пра нямоглых. Асаблівую падзяку выказала дырэктару дома-інтэрната Галіне Саўчанка, чыімі намаганнямі ўстанова не аднойчы прызнавалася найлепшай у сваёй катэгорыі як на абласным, так і рэспубліканскім узроўнях. 

Віншаванні калектыву са святам, падзяку людзям, цяперашнім і колішнім работнікам, за адданасць справе, высокі прафесіяналізм выказалі таксама старшыня камітэта па працы і сацабароне Магілёўскага аблвыканкама Марыя Шапнеўская, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Мікалай Загорскі, іншыя госці.

У сваю чаргу Галіна Саўчанка падзякавала ўсім датычным, і найперш дзяржаве, за тое, што сацыяльная ўстанова адпавядае сучасным патрабаванням, выказала шчымлівыя словы ўдзячнасці калектыву за працалюбства, разуменне і падтрымку ва ўсіх пачынаннях на карысць людзей, якія маюць патрэбу ў клопаце і абароне.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

В стране и мире

В Национальной библиотеке открылась бесплатная школа китайского языка «Хуацяо»

13 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 13 сентября: дожди и до +22 °С

13 сентября 2026
Читать новость
Общество

В туристическом слете «Белой Руси» принимает участие команда Бобруйского района

12 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Мошенники активизировались: МНС и Минтруда предупредили о новых схемах обмана

12 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Тепло и безопасно. О правилах пользования печами напомнили спасатели Бобруйщины

12 сентября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

От инженера — к мастеру леса: история Светланы Станкевич

12 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем