Темы

Будучыня — за падрыхтаванымі кадрамі: выязны семінар-практыкум прайшоў на тэрыторыі Бабруйскага раёна

Будучыня — за падрыхтаванымі кадрамі: выязны семінар-практыкум прайшоў на тэрыторыі Бабруйскага раёна

Выязны семінар-практыкум па тэме “Фарміраванне дзейснага рэзерву кадраў і работа з ім. Забеспячэнне кадравай бяспекі” прайшоў сёння ў Бабруйскім раёне. Яго ўдзельнікамі сталі начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў арганізацыйна-кадравай работы гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў Магілёва і Бабруйска, намеснікі старшыні, начальнікі структурных падраздзяленняў Бабруйскага райвыканкама, кіраўнікі кадравых службаў арганізацый Бабруйшчыны.

Адкрываючы першую частку семінара, якая прайшла ў райвыканкаме, Сяргей Іваноў, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама, засяродзіў увагу на мэце форуму — павысіць узровень прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў па рабоце з кадрамі, абмяняцца вопытам у пытанні эфектыўнага фарміравання рэзерву кадраў і забеспячэння кадравай бяспекі.

Леанід Мартынюк, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці, адзначыў актуальнасць тэмы, выказаў спадзяванне, што мерапрыемства дасць станоўчы штуршок — рашэнне кадравай палітыкі будзе паднята на новы ўзровень.

Старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі заўважыў, што падыход да вырашэння кадравага пытання ў раёне самы сур’ёзны і скіраваны на моладзь.

Удзельнікаў семінара пазнаёмілі з фарміраваннем кіруючага кадравага патэнцыялу раёна, з арганізацыяй работы па вучобе рэзерву кадраў і яго далейшым выкарыстанні. А таксама з работай з кадрамі і іх рэзервам у арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна, з лідарскай платформай “Каманда будучыні” як крыніцай фарміравання перспектыўнага кадравага рэзерву і рэзерву кіраўнікоў: мэтамі, задачамі і практыкай рэалізацыі праекту. 

Увага ўдзельнікаў семінара была заакцэнтавана на ідэалагічных і каштоўнасных арыенцірах у падрыхтоўцы і навучанні рэзерву кадраў, а разам і на сучасных геапалітычных выкліках ва ўмовах інфармацыйнага супрацьстаяння. На актуальных пытаннях падбору кандыдатаў у органы дзяржаўнага кіравання.

Падчас другой часткі семінара, якая адбылася ў раённым Цэнтры культуры, прапанаваны практычныя кейсы: “Форма або змест? Кадравае ядро рэзерву: фарміраванне, матывацыя, кіраванне” і “Падрыхтоўка дакументаў на ўзнагароджанне, прызначэнне на пасаду”, сумеснае вывучэнне тыповых памылак. Была наладжана дыскусійная пляцоўка “Кадравы рэзерв: тэндэнцыі і перспектывы сучаснага кіравання”. Намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Гігант” Анастасія Гацко распавяла пра мэтанакіраваную дзейнасць з кадрамі ў сельгаспрадпрыемстве, асноўнымі падыходамі да забеспячэння кадравай бяспекі арганізацыі. 

У СВК “Гігант” удзельнікаў семінара пазнаёмілі з работай камбікормавага завода і бульбасховішча. Старшыня Васіль Жук даў раскладку стану і перспектыў развіцця сельгаспрадпрыемства, паведаў аб стварэнні ўмоў для атрымання якаснай прадукцыі, прымяненні сучасных тэхналогій, вытворчых і працоўных традыцыях СВК, умовах працы і спосабах матывацыі работнікаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024
Ваше здоровье

Бронхиальная астма: меры профилактики и предупреждение обострений

28 апреля 2024
Общество

Маркетплейс Wildberries вернул бесплатные пакеты для белорусских покупателей

28 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Основы пожарной «азбуки» изучали школьники Каменской специальной школы-интерната

28 апреля 2024
Калейдоскоп

Православные верующие празднуют Вход Господень в Иерусалим — Вербное воскресенье

28 апреля 2024
Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024