З поля — у засекі
Збажына, над якой не адзін месяц рупіліся раённыя хлебаробы, дала добры ўраджай і ўпэўнена “перацякае” ў засекі. Па апошніх дадзеных, убрана 9293 гектары або 80,7% ад неабходнага. Намалочана 24 824 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 27 цэнтнераў з гектара.
Найвышэйшую ўраджайнасць упэўнена трымае СВК “Гігант” — 44 ц/га. Другі па велічыні паказчык застаецца ў філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 38 ц/га, трэці — у ААТ “Міхалёўская Ніва” — 30 ц/га.
У ААТ “Міхалёўская Ніва” ўборку збажыны цалкам завяршылі, у ААТ “Неўскі-Агра” — вось-вось завершаць.
Актыўна вядзецца пастаўка новага ўраджаю ў лік дзяржзаказу. З даведзенага раёну плана ў 890 тон зерня пастаўлена 500 тон ці 56%.