Темы

Уборка збажыны і зернебабовых раслін на Бабруйшчыне падыходзіць да завяршэння

Уборка збажыны і зернебабовых раслін на Бабруйшчыне падыходзіць да завяршэння

Па дадзеных на раніцу ўчарашняга дня, убрана болей за 10 668 гектараў або 92,7% плошчы. Намалочана 28 472 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 26,69 ц/га. У радзе сельгасарганізацый: СВК “Гігант”, ААТ “Міхалёўская Ніва” і ААТ “Неўскі-Агра” ўборку хлябоў цалкам завяршылі. Звыш 99% плошчы на ўчарашні дзень было ўбрана ў ААТ “Саўгас Кісялевічы”.

Найвышэйшы паказчык ураджайнасці зерня дасягнуты ў “Гіганце” — 42,4 ц/га. Другі па велічыні — у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (34 ц/га), трэці — у “Міхалёўскай Ніве” (30 ц/га). На ўзроўні сярэднераённага паказчык ураджайнасці ў ААТ “Неўскі-Агра” — 26 ц/га.
Адначасова з уборачнымі работамі ў гаспадарках займаліся сяўбой азімага рапсу. На сёння расліна пасеяна на плошчы ў 1700 гектараў, што складае 100% ад плану. Вядзецца падрыхтоўка да сяўбы азімай збажыны і да ўборкі кукурузы на сілас. Апошняя, па словах першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Аляксея Жураўлёва, сёлета ўдалася. Гэта дае падставу разлічваць, што неабходныя раёну аб’ёмы сіласу будуць назапашаны. Пакуль жа травяны корм у гаспадарках рыхтуюць з траў другога і трэцяга ўкосаў прамежкавых культур.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем