Першая тысяча тон намалочанага зерня — у Дзмітрыя Талкачова!
Учора Бабруйшчына прывітала першага ў раёне тысячніка-вадзіцеля, а сёння — першага тысячніка-камбайнера. Тысячу тон зерня намалаціў Дзмітрый Талкачоў з філіяла “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА”.
Родам Дзмітрый Аляксандравіч — тутэйшы, з Варатыні. Камбайнерам у філіяле працуе 12 год, прыязджаючы ў сезон жніва са Жлобіна, дзе жыве з сям’ёй і працуе машыністам на чыгунцы. Герой сёлетняй уборачнай не ў першым пакаленні камбайнер — да таго як самастойна павесці сур’ёзную машыну па хлебнай ніве, шмат год навучаўся гэтаму ў бацькі, быў у яго памочнікам камбайнера.
Падзякаваць вопытнаму хлебаробу за працу, уручыць узнагароду і падарункі прыехалі першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк, в. а. дырэктара філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” Віктар Дывыдзенка, а таксама прадстаўнік галаўнога прадпрыемства — памочнік дырэктара па сельскай гаспадарцы завода ТДіА Кацярына Чайкова.
Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ЧАБАНА.